Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

ОАО «Прогресс 2010»: на пути к стабильности

20.11.2019
Для ААТ «Прагрэс 2010» бягучы год быў, можна сказаць, адметным: сёлета плошча прадпрыемства павялічылася прыкладна ў два разы. [caption id="attachment_83299" align="alignleft" width="220"] ■ Дырэктар Валерый Тароцька[/caption] Адбылося гэта па прычыне таго, што да гаспадаркі далучылася суседняя — былое ААТ «Душава». Адпаведна, удвая выраслі не толькі пасяўныя плошчы, але і клопатаў пабольшала на столькі ж. Амаль завяршыліся палявыя работы. Засталося толькі падняць зябліва ды вывезці з палеткаў апошнія тоны цукровых буракоў. Значыць, самы час падводзіць вынікі сельскагаспадарчага года. «А быў ён даволі паспяховым, — упэўнены дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тароцька. — Атрымалі амаль 9000 тон збожжавых і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнасці звыш 35,5 цэнтнера з гектара, парадаваў намалотам і азімы рапс  (атрымана 1808 тон, ураджайнасць 36 ц/га), па 500 цэнтнераў на круг склала ўраджайнасць цукровых буракоў, па 248 ц/га — кукурузы на сілас і зялёны корм». У гаспадарцы імкнуцца выкарыстаць перавагі цёплага надвор’я, каб хутчэй выканаць заданне па пад’ёме зябліва — 2000 га. Задзейнічаны чатыры магутныя энерганасычаныя трактары,   на   якіх  старанна  працуюць Павел Тароцька, Сяргей Севасцьяновіч, Аляксандр Белаш і Сяргей Паграбіцкі. З пачаткам асенне-зімовага перыяду ўсё большае значэнне надаецца жывёлагадоўлі. Пэўны аб’ём работ на фермах выконваюць і механізатары. Напрыклад, Аляксей Арлоў займаецца раздачай кармоў. Сваім працоўным месцам ён цалкам задаволены. Шматдзетная сям’я Арловых, у якой выхоўваецца шасцёра дзяцей, жыве ў Душаве ў камфортным двухпавярховым доме, які для іх пабудавала дзяржава. Жонка працуе даяркай на ферме ў Навасёлках, малодшая дачушка сёлета пайшла ў першы клас, старэйшая — жыве і працуе ў Салігорску. Задавальняюць мужчыну і ўмовы, якія створаны для працаўнікоў гаспадаркі, і заработная плата. Дарэчы, за дзевяць месяцаў 2019 года яна ў сярэднім па сельгаспрадпрыемстве склала 775,10 рубля, што на 16,5% больш, чым у мінулым годзе. [caption id="attachment_83304" align="aligncenter" width="840"] ■ Цялятніцы Наталля Муха і Святлана Засімовіч[/caption] У ААТ «Прагрэс 2010» пяць малочнатаварных ферм, дойны статак  складае  1936  галоў. Акрамя таго ў гаспадарцы займаюцца вырошчваннем маладняку. Напрыклад, Наталля Муха і Святлана Засімовіч, якія працуюць цялятніцамі на МТФ «Пацейкі», Сяргей Лабацэвіч з МТФ «Кацельнікі»  даглядаюць па 157 цялятак. Яны трапляюць да іх адразу пасля нараджэння. Жывёлаводы вучаць малых піць малако з вядра, кормяць, падсцілаюць. [caption id="attachment_83300" align="aligncenter" width="840"] ■ Механізатары Павел Тароцька і Сяргей Севасцьяновіч[/caption] Брыгадзіры вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Ганна Маргалік і Сяргей Вярэніч адзначылі стараннасць жывёлаводаў і іх адказныя адносіны да сваёй справы. Да таго ж іх работа патрабуе вялікай любові да сваіх падапечных. Усяго на МТФ «Пацейкі» крыху больш за 20 чалавек. Аператары машыннага даення (іх чатыры) працуюць пазменна, абслугоўваюць амаль 800 галоў, і гэта самы высокі паказчык. А вось па надоях ад адной каровы ў лідарах МТФ «Кацельнікі», дзе ад кожнай каровы атрымліваюць па 16,1 кг малака (загадчык Сяргей Вярэніч). [caption id="attachment_83309" align="aligncenter" width="840"] ■ Вадзіцель Васіль Гапановіч[/caption] Гаспадарка рэалізуе штодня на перапрацоўчае прадпрыемства амаль 22,5 тоны малака, надойваючы па 12,8 кг ад кожнай каровы. [caption id="attachment_83303" align="aligncenter" width="840"] ■ Механізатар Аляксей Арлоў[/caption] Для больш эфектыўнай вытворчасці малака сёлета ў гаспадарцы пачалі будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы з даільна-малочным блокам на 600 галоў, якая размесціцца ў аграгарадку Пацейкі. [caption id="attachment_83302" align="aligncenter" width="400"] ■ Механізатар Аляксандр Паграбіцкі[/caption] [caption id="attachment_83305" align="aligncenter" width="500"] ■ Механізатар Аляксандр Белаш[/caption] Акрамя таго ў канцы бягучага года плануецца ўвод у эксплуатацыю новага будынка для аднаўлення статка на тэрыторыі МТФ «Печураны». [caption id="attachment_83301" align="aligncenter" width="500"] ■ Механізатар Аляксандр Дубовік[/caption] Дасягнутыя ў бягучым годзе рэзультаты кіраўніцтва гаспадаркі расцэньвае як стартавую пляцоўку для таго, каб рухацца наперад. Бо час патрабуе ад аграрыяў стабільнасці, больш эфектыўнай і даходнай работы. Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей