На Цімкавіцкім гарадскім выбарчым участку № 22 стала добрай традыцыяй адзначаць тых, хто першым падчас датэрміновага галасавання прыйшоў аддаць свой голас.

Так адбылося і 12 лістапада падчас адкрыцця датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў парламента. У 10 гадзін раніцы сувенір атрымаў капылянін Уладзімір Багачык.
Таксама адной з першых на выбарчы ўчастак, каб аддаць голас за кандыдата, завітала і капылянка Наталля Таўчкова, якая ў гэты ж дзень святкавала свой дзень нараджэння.
Члены ўчастковай камісіі на чале з яе старшынёй Ірынай Пабокай цёпла павіншавалі тых, хто выканаў свой грамадзянскі абавязак, і ўручылі невялікія падарункі. Увогуле, як адзначыла Ірына Пабока, на Цімкавіцкім гарадскім выбарчым участку 972 выбаршчыкі, з якіх 12, што будуць галасаваць упершыню (сёлета ім споўнілася 18 гадоў). Па традыцыі яны таксама будуць адзначаны сувенірамі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии