Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Заставайцеся з намі!

04.05.2010

У кожны нумар раённай газеты “Слава працы” ўкладваюцца сілы не толькі журналістаў, паліграфістаў, але і работнікаў раённага вузла паштовай сувязі. У сартавальным цэху выданне фальцуецца, пасля на спецыяльным транспарце развозіцца па аддзяленнях сувязі. З дапамогай паштальёнаў раёнка своечасова знаходзіць свайго адрасата не толькі ў горадзе, але і ў самай аддаленай вёсачцы раёна.

Сувязісты з’яўляюцца яшчэ і своеасаблівымі прапагандыстамі газеты. Наведваючыся ў кожны населены пункт, яны арганізоўваюць падпіску, раяць звярнуць увагу на “Слава працы”. Калі жывеш і працуеш на Капыльшчыне, варта ўсё ведаць пра яе – так лічаць паштавікі.

Любая падпісная кампанія – гэта гарачая пара для кожнага аддзялення. Сярод мноства пастаўленых задач раёнцы адводзіцца пачэснае месца. Так, паспяхова правялі яе падпіску на ІІ квартал гэтага года аддзяленні сувязі “Бучаціна”, “Жыліхава”, “Лясное”, “Камсамольская”, “Чырвоная Дубрава”, “Доктаравічы”, “Пясочнае”, “Пацейкі”, “Старыца”, “Садавічы”, “Семежава”, “Сл.-Кучынка”, “Смалічы”, “Камень”.

У аддзяленні паштовай сувязі “Душава” пры запланаваных 97 экзэмплярах зроблена падпіска на 113. У  АС “Дусаеўшчына” таксама справіліся з даведзеным заданнем. Спецыялісты, рабочыя, прадстаўнікі сацыяльнай службы, пенсіянеры – усяго 136 адрасатаў – пажадалі, каб у другім квартале да іх прыходзіла газета, поўная інфармацыі аб жыцці рэгіёна. Зразумела, у гэтым таксама заслуга начальніка аддзялення Алены Уладзіміраўны Савіцкай і паштальёнаў Антаніны Мікалаеўны Бурак і Марыны Святаславаўны Тароцькі (на здымку), якія абслугоўваюць, адпаведна, Дусаеўшчыну і Падгорцы, Стары Капыль і Нізкавічы.

Вялікі дзякуй нашым памочнікам. А пажаданне адно на ўсіх: няхай будзе моцным ваша здароўе!

Марыя ШЭІНА. Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей