Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Начальник Копыльского отдела образования ответил на насущные вопросы

27.06.2011
Падчас прамой лініі з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Аляксеем Абросімавым паступілі тры пытанні. Першай патэлефанавала Алена СУборава з в. Чырвоная Дубрава наконт падвозу дзяцей у летні час у дашкольную навучальную ўстанову ў аг. Семежава. Па ўзгадненні з кіраўніком мясцовай гаспадаркі пытанне станоўча вырашана. Святлана Аляшкевіч з аг. Пясочнае цікавілася наконт працаўладкавання. Ёй рэкамендавана звярнуцца ў аддзел кадраў РАА. Ала Лебедзь з аг. Цімкавічы задала пытанне па працягласці водпуску выхавацеля дзіцячай дашкольнай установы. Як паведаміла спецыяліст па кадрах РАА Ганна Механікава, пастанова Саўміна ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, г. зн. з 4 чэрвеня 2011 г. У адпаведнасці з ёй устаноўлена працягласць асноўнага водпуску 42 каляндарныя дні педработнікам дашкольных устаноў. На падставе арт. 153 і 163 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працоўны водпуск даецца за працу на працягу працоўнага года (штогод) з захаваннем ранейшага месца працы і сярэдняга заробку. Працоўны год, за які даецца працоўны водпуск, — прамежак часу, роўны па працягласці каляндарнаму году, але вылічваецца для кожнага працаўніка з дня прыёму на працу. Працоўныя водпускі за працоўны 2011 год неабходна даваць прапарцыянальна адпрацаванаму часу адносна 4 чэрвеня 2011 г. Напрыклад, разлік водпуску за працоўны год з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2011 г. наступны: за перыяд з 1 верасня 2010 г. па 3 чэрвеня 2011 г. разлічваецца, зыходзячы з працягласці працоўнага водпуску 30 каляндарных дзён; за перыяд з 4 чэрвеня 2011 г. па 31 жніўня 2011 г. – з разліку працягласці водпуску 42 каляндарныя дні. Абе-дзве часткі водпуску суміруюцца і будуць складаць працягласць працоўнага водпуску за працоўны год з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2011 г.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей