Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Как прошла неделя

27.06.2011
Нашы чытачы пра тое, што прымусіла думаць і перажываць. Святлана МАЛІНОЎСКАЯ, дырэктар ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, старшыня Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Беларускі саюз жанчын” Абрадавала У жыцці кожнага чалавека самым важным з’яўляюцца сям’я і дзеці. Для мяне гэта таксама самая вялікая радасць і каштоўнасць. Радуе добрае надвор’е і тое, што кіпіць, віруе наша жыццё. Падво-дзячы вынікі паўгоддзя, радуе работа нашай установы, таму што яшчэ большай колькасці людзей мы змаглі дапамагчы, падтрымаць у складанай жыццёвай сітуацыі. Абурае Напэўна, абыякавасць людзей да праблем тых, хто мае патрэбу ў дапамозе, ці ўвогуле адсутнасць жадання падаць руку дапамогі. Абурае абыякавасць дзяцей да сваіх састарэлых бацькоў, якія, даўшы жыццё, у канцы веку не могуць разлічваць на падтрымку родных. Хвалюе Мяне хвалюе п’янства насельніцтва: жанчын, падлеткаў, працаздольных. Калі ў сям’і ёсць п’янства, тады пакутуюць дзеці. Псіхалагічная траўма, атрыманая ў раннім дзяцінстве, пакідае след на ўсё жыццё. І самае страшнае, што алкаголь нараджае жорсткасць, грубасць, якія часта бачаць дзеці. Давялося задумацца Абставіны, якія склаліся на гэтым тыдні на працы, прымусілі задумацца аб сэнсе жыцця яшчэ больш глыбока, аб яго важнасці, неабходнасці і каштоўнасці. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей