Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Блиц-опрос: жители Копыльщины рассказали, почему пойдут голосовать и чего ждут от депутатов нового созыва

05.11.2019
Жыхары Капыльшчыны расказалі «СП», чаму пойдуць галасаваць і чаго чакаюць ад дэпутатаў новага склікання. Уладзімір РУДАКОЎСКІ, дырэктар ААТ «Старыца-Агра»: Як чалавек адказны, неабыякавы да развіцця гаспадаркі, горада, раёна, дзяржавы ў цэлым, лічу, што ўдзел у выбарах гэта мой асабісты абавязак і абавязак кожнага грамадзяніна краіны. Дзякуючы актыўнасці народных выбраннікаў шлях нашай краіны стане больш стабільным, а жыццё лепшым. Паколькі пэўны час з'яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, ведаю, што многае залежыць ад тых, каму выбаршчыкі даверылі права прадстаўляць іх інтарэсы ў органах улады. Упэўнены, на выбарах перамогуць самыя дастойныя, і наш раён, як і ўся краіна, будзе і далей развівацца паспяхова. Віталь НЕСЦЯРУК, начальнік Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: Упэўнены: прагаласаваць павінен кожны грамадзянін Беларусі, які надзелены такім правам. Бо ад усіх нас залежыць, хто стане дэпутатам, а потым гэтыя людзі будуць прадстаўляць нашы інтарэсы і рэалізоўваць неабходныя ініцыятывы як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўні. Перад тым як аддаць свой голас, я абавязкова вывучу праграму і біяграфію кандыдата. У яго павінна быць актыўная грамадзянская пазіцыя, канкрэтныя праграмныя тэзісы. Спадзяюся, што на выбарах перамогуць найбольш дастойныя кандыдаты, якія сваёй актыўнай дзейнасцю забяспечаць дадатковы стымул для развіцця нашай Беларусі. Святлана ШЫМАНСКАЯ, ветэран педагагічнай працы: Мы, прадстаўнікі старэйшага пакалення, заўсёды робім свой выбар зыходзячы з багатага жыццёвага вопыту, бо добра разумеем: ад гэтага залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў. Вельмі важна, каб словы прадстаўнікоў улады не разыходзіліся са справай. Лічу, што асноўная задача дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу заканатворчасць. Дэпутаты прадстаўляюць інтарэсы народа, таму павінны ставіцца да сваіх абавязкаў добрасумленна.   Вольга РАДКЕВІЧ, загадчыца філіяла Цімкавіцкая сельская бібліятэка: Перш за ўсё, галасуючы за народных выбраннікаў, мы спа-дзяёмся на іх канкрэтныя справы. Дэпутаты вырашаюць важныя пытанні. Я пазнаёмілася з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Капыльскай выбарчай акрузе. Усе яны вельмі дастойныя, закранаюць важныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі. У прыватнасці, развіццё вёскі, дапамога сельскай моладзі ў пытаннях жыллёвага будаўніцтва. Спадзяюся, што дэпутаты, якія будуць абраны, ведаюць надзённыя праблемы знутры і, кіруючыся інтарэсамі народа, змогуць вырашыць іх правільна. На прадстаўнікоў улады мы ўскладаем вялікія надзеі. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей