Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Копыляне приняли участие в конкурсной программе "Мая зямля – маё каханне" XVI фестиваля "Напеў зямлі маёй"

05.11.2019
Капыляне прынялі  ўдзел у конкурснай  праграме «Мая зямля – маё каханне» XVI фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які прайшоў у Мар’інай Горцы. Гонар раёна абараняў народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» раённага цэнтра культуры сумесна з узорнай студыяй эстраднага вакалу «Клио». Капыльскія артысты падрыхтавалі кантрасны музычны нумар «Алілуя кахання» з мюзікла «Юнона і Авось» на словы А. Вазнясенскага, музыка А. Рыбнікава, у сярэдзіну якога была ўключана дынамічная кампазіцыя «Калі Каханне ў Сэрцы Тваім» з кінафільма «Адліга» на словы Канстанціна Меладзэ. Сваімі ўражаннямі ад  фестывалю падзяліліся непасрэдныя яго ўдзельнікі. Кіраўнік узорнай студыі эстраднага вакалу «Клио» Таццяна Ермаловіч: — Вялікую ўдзячнасць хочацца выказаць усёй камандзе, якая працавала над нумарам, Аляксею Траццяку за зняты відэаролік  і анонс, які сваім мілагучным голасам агучыла Любоў Дубовік. Словы падзякі адрасую таксама аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які дапамог набыць новыя касцюмы для «Аліры». Увогуле нумар атрымаўся прыгожым,  дынамічным і светлым. І хоць фартуна не ўсміхнулася нам, спадзяюся, што з ім мы яшчэ не раз выступім, бо ён варты таго, каб паказаць яго на іншых конкурсах. Кіраўнік народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра» раённага цэнтра культуры Таццяна Хілько: —  Магу адзначыць добрую магутную апаратуру і вырашэнне арганізацыйных пытанняў конкурсу. Нягледзячы на некаторыя тэхнічныя памылкі гукарэжысёра, сваёй кампазіцыяй мы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Дырэктар Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці Уладзімір Дрожжа: — Прыемна было стаяць на вялікай сцэне, дзе цябе ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры — узнагароджваюць Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах маладзі Мінаблвыканкама. Уразіла творчая атмасфера фестывалю, выступленні лепшых творчых калектываў Мінскай вобласці. Асабліва здзівілі арт-группа «Беларусы» і многагалосы ансамбль «Новы дзень» з Жодзіна. Таццяна БОХАН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей