Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

74

Копыльский мастер резьбы по дереву получил Гран-при

27.06.2011
У абласным пленэры разьбяроў па дрэве, які праходзіў у горадзе Маладзечна, узяў удзел і капылянін Іван Васілевіч, які добра вядомы аматарам народнай творчасці не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі. Нягледзячы на тое, што пленэр “Сонечная цеплыня дрэва” быў заяўлены як абласны, у ім паўдзельнічалі і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў нашай краіны, у прыватнасці, з Гомеля і Брэста. На працягу дзесяці дзён (з 9 па 18 чэрвеня) умельцы пад пільным наглядам цікаўных гледачоў стваралі сапраўдныя шэдэўры, якія без перабольшвання стануць цудоўным аздабленнем горада — гаспадара Рэспубліканскага свята-кірмашу “Дажынкі-2011”. Прыемна адзначыць, што Іван Васілевіч вярнуўся дамоў з высокай узнагародай: яго мядзведзь быў удастоены Гран-пры гэтага пленэра. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей