Вынікі работы за апошнія пяць гадоў падведзены на XVI справаздачна-выбарнай канферэнцыі Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Ірына Пабока, за справаздачны перыяд значна ўзрасла роля райкама прафсаюза ў кіраўніцтве пярвічнымі арганізацыямі па вырашэнні праблем абароны прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў. У цэнтры ўвагі райкама знаходзіліся пытанні арганізацыйнага і фінансавага ўмацавання прафарганізацыі, ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, захаванне правіл і норм аховы працы, прадастаўленне дадатковых ільгот і гарантый работніку праз калектыўныя дагаворы.
[caption id="attachment_82548" align="aligncenter" width="840"]
Ірына Пабока[/caption]
У справаздачным перыядзе павышаўся ўзровень навучання прафактыву, умацоўвалася матэрыяльная база дзяржустаноў.
Значна ўзрасла роля прафсаюзных камітэтаў у жыцці працоўных калектываў. Заслугоўвае ўвагі вопыт работы прафкамаў ДУ «Капыльскі ТЦСАН» (старшыня — Святлана Чарніковіч), Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (Раіса Шыдлоўская), прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне (Васіль Багдановіч), ДУ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (Алена Шайпак), ДУ «Капыльскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» (Валянціна Завадская) і некаторых іншых.
[caption id="attachment_82549" align="aligncenter" width="840"]
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў і Ірына Пабока[/caption]
Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ў склад райкама ўваходзіць 12 прафсаюзных арганізацый з агульнай колькасцю 508 членаў прафсаюза. Ахоп прафсаюзным членствам складаў 98,7%. Сем арганізацый маюць 100-працэнтны ахоп.
У справаздачны перыяд райкам акцэнтаваў сваю ўвагу на развіцці культурна-масавай, спартыўна-аздараўленчай работы. Напрыклад, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў дзяржустаноў актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзяць па ініцыятыве і пры падтрымцы Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў. Лепшым актывістам прафсаюзных арганізацый і сацыяльным партнёрам уручаюць узнагароды, арганізоўваюцца канцэртныя праграмы.
Абавязковым з’яўляецца віншаванне членаў прафсаюзных калектываў з днём нараджэння, іншымі памятнымі датамі. Прафкамамі набываліся білеты членам прафсаюза на канцэрты, абанементы для наведвання фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Арганізацыі прымаюць удзел у правядзенні такіх акцый, як «Збяром партфель у школу», «Прафсаюзы — дзецям» (а таксама ў акцыях, якія право-дзяцца па ініцыятыве Мінскага абкама прафсаюза дзяржустаноў), спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, правядзенні летніх аздараўленчых кампаній, конкурсах па добраўпарадкаванні і санітарным стане тэрыторый. Аказваецца матэрыяльная дапамога членам прафсаюза, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
Разам з тым Ірына Пабока адзначыла, што неабходна прадоўжыць работу па матывацыі прафсаюзнага членства. Патрабуе паляпшэння і работа па кантролі за выкананнем заканадаўства па ахове працы, грамадскіх інспектараў працы, па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні ўмацавання і пашырэння сацыяльнага партнёрства. Неабходна актывізаваць работу сумесна з турыстычнай кампаніяй Федэрацыі прафсаюзаў «Беларустурыст» па аказанні экскурсійных і турыстычных паслуг членам прафсаюза, а таксама па лячэнні і аздараўленні ў здраўніцах Белпрафсаюзкурорта.
[caption id="attachment_82532" align="aligncenter" width="840"]
■ Валянціна Козіч, Уладзімір Філімонаў і Ірына Пабока[/caption]
У спрэчках па дакладзе выступілі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый: Алена Міхайлоўская (Капыльскі райвыканкам) і Святлана Чарніковіч (Капыльскі ТЦСАН).
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў даў высокую ацэнку рабоце раённай арганізацыі і яе старшыні і прапанаваў кандыдатуру Ірыны Пабокі на новы перыяд. Яна была аднагалосна падтрымана дэлегатамі канферэнцыі. Яшчэ адзін важны момант — Ірына Мікалаеўна дала прысягу на вернасць прафсаюзнай арганізацыі. Акрамя таго былі абраны кіруючыя органы райкама, дэлегаты на абласную канферэнцыю і канферэнцыю раённага аб’яднання прафсаюзаў.
[caption id="attachment_82550" align="aligncenter" width="840"]
Старшыня пярвічкі Капыльскага ТЦСАН Святлана Чарніковіч атрымлівае медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» ад старшыні Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціны Козіч[/caption]
Напрыканцы старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч уручыла медаль «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» актывісту аб’яднання, старшыні пярвічкі Капыльскага ТЦСАН Святлане Чарніковіч.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии