Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

1 ноября Католическая Церковь отметит торжество Всех Святых. Расписание богослужений на Копыльщине

31.10.2019
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і знаходзяцца з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, які ў народзе называюць «дзяды».  На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 2 па 9 лістапада, Касцёл будзе асаблівым чынам маліцца за памерлых. Усе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы. РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ У КАСЦЁЛЕ 1 лістапада, пятніца,УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ 10.00, 18.00 – св. Імша 12.00 – св. Імша ў в. Выня 14.00 – св. Імша ў в. Чарнагубава 2 лістапада, субота, – УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ 9.30 – Ютрань за памерлых 10.00 – св. Імша 3 лістапада, нядзеля 9.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту 9.30 – Ютрань за памерлых 10.00 – св. Імша 4 лістапада, панядзелак 17.30 – Нешпары за памерлых 18.00 – св. Імша 5 лістапада, аўторак 17.30 – Нешпары за памерлых 18.00 – св. Імша 6 лістапада, серада 17.30 – Нешпары за памерлых 18.00 – св. Імша 7 лістапада, чацвер 17.30 – Нешпары за памерлых 18.00 – св. Імша 8 лістапада, пятніца 17.30 – Нешпары за памерлых 18.00 – св. Імша 9 лістапада, субота 9.30 – Ютрань за памерлых 10.00 – св. Імша РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА МОГІЛКАХ 2 лістапада, субота 11.00 – г. Капыль 12.30 – в. Якубавічы 13.30 – в. Чарнагубава 14.30 – аг. Цімкавічы 15.30 – в. Руднае 16.30 – в. Савічы 17.30 – в. Калодзезнае 3 лістапада, нядзеля 11.00 – в. Кацельнікі 12.00 – в. Бабоўня 13.30 – в. Язвіны 14.30 – в. Руднікі 16.00 – в. Думічы 17.30 – в. Русакі 7 лістапада, чацвер 11.00 – в. Слабада-Кучынка 12.30 – аг. Грозава 14.00 – в. Блеўчыцы Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей