Акцыя па масавай пасадцы дрэў праходзіць гэтымі днямі на Капыльшчыне. У яе ўключыліся работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, сельвыканкамаў, устаноў, школьнікі і насельніцтва.
Да добрай ініцыятывы падключыліся старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пiлiшчык, яго першы намеснік – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская, начальнікі аддзелаў райвыканкама Марына Канончык і Ірына Пабока, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Новую алею з каштанаў вырашылі прысвяціць добрым, чулым і клапатлівым мамам, бо мерапрыемства супала з Днём маці. Прайшло яно ў скверы паблізу новай жылой забудовы па вуліцы 50 год БССР, дзе ў канцы жніўня ключы ад новых кватэр атрымалі маладыя сем'і.
[caption id="attachment_82103" align="aligncenter" width="840"]
Сяргей Пілішчык і Віталь Ракевіч на пасадцы дрэў[/caption]
— Пасадзіўшы хаця б адно дрэва, кожны з нас унясе свой уклад у азеляненне роднага краю, ― падкрэсліў кіраўнік раёна. ― Бо ахова прыродных багаццяў і навакольнага асяроддзя павінна стаць штодзённым клопатам усяго насельніцтва раёна.

Не засталіся ўбаку ад суботніка і прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Ірынай Кісляк. Разам са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама яны аднаўлялі пацярпелыя дрэвы і займаліся пасадкай новых ліп на Алеі памяці ў гонар 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якую заклалі ў мінулым годзе ўздоўж дарогі ў напрамку вёскі Пацейкi.
[caption id="attachment_82111" align="aligncenter" width="840"]
Удзельнікі пасадкі ліп на Алеі памяці[/caption]

Усе мы любім сваю малую радзіму, а значыць, павінны ставіцца да яе як да нашага агульнага дома. Таму пасадзіў дрэва ― зрабіў практычна бестэрміновы ўклад у будучыню, здзейсніў добрую справу — паклапаціўся пра здароўе будучых пакаленняў, навёў чысціню і парадак. Удзельнікі суботніка спадзяюцца, што праз шмат гадоў пасаджаныя ў сонечны дзень невялікія саджанцы ператворацца ва ўтульны разгалісты гай. Бо толькі разам мы ў сілах зрабіць родны куток утульным і добраўпарадкаваным.
Сяргей КОЗЕЛ, Таццяна БОХАН
Комментарии