36
Поздравляем с чудесным и светлым праздником - Днем матери!
14.10.2019
Дзень маці - светлае і цудоўнае свята, і мы ўсе спяшаемся абняць тых, для каго мы, нават быўшы дарослымі з сівізной, заўсёды застанемся малымі, якіх мама заўсёды абагрэе і аблашчаць ...
Паважаныя жанчыны-маці!
Для кожнага з нас гэта свята напоўнена бясконцай любоўю да самага роднага чалавека ― сваёй матулі, а таксама ўдзячнасцю і павагай да ўсіх, хто гадуе і выхоўвае дзяцей. Прыміце, дарагія жанчыны, шчырую падзяку за тое, што добрасумленна выконваеце свой мацярынскі абавязак, не шкадуеце сябе ў нястомных клопатах аб дзецях, унуках і праўнуках. Дзякуй за вашу дабрыню і мудрасць, за сардэчнае цяпло! Нізкі паклон сем’ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей і даюць ім сямейнае цяпло. Дзякуй вам за гэты высакародны жыццёвы подзвіг!
Няхай вам часцей кажуць цёплыя словы вашы любімыя дзеці, унукі і праўнукі, а ў вашых дамах заўсёды пануюць згода і парадак, спакой і дабрабыт!
Людміла НІЖЭВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці!
Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага за жанчыну, якая падарыла яму жыццё. Слова «мама» неаддзельнае ад такіх паняццяў, як свет, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць. Дзень маці ― гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі.
Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра. Любві, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии