Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

К 85-летию белорусского графика Геннадия Голубовича

12.10.2019
Генадзь Міхайлавіч ГАЛУБОВІЧ — беларускі графік, заслужаны работнік культуры БССР. Нарадзіўся 19 верасня 1934 года ў в. Вялешына 1 Капыльскага раёна. Пасля заканчэння Маскоўскага паліграфічнага інстытута працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 года па 1990-ты — загадчык рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўны мастак выдавецтва «Беларусь», а затым і вядучы рэдактар гэтага выдавецтва. Аформіў кнігі «Лічбы на сэрцы» М. Савіцкага, «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII–XVIII стст.», «Пластыка Беларусі XII–XVIII стст.», «Я. Колас у творчасці мастакоў», «Я. Купала ў творчасці мастакоў» і інш. Памёр 24 красавіка 1992 года і пахаваны на радзіме. У в. Вялешына 1 у музеі этнаграфіі і побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ёсць шмат экспанатаў, якія расказваюць пра жыццёвы шлях мастака кнігі. У музеі этнаграфіі і быту вёскі Вялешына 1 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння земляка, мастака, былога галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь» Г.М. Галубовіча. [caption id="attachment_81796" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас экскурсіі[/caption] Старшы навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова правяла музейны ўрок «Пачатковая школа», у час якога навучэнцы пачатковых класаў Слабадакучынскай СШ не толькі азнаёміліся з сістэмай адукацыі канца ХІХ – пачатку ХХ ст., але і сталі ўдзельнікамі ўрока: чыталі і выконвалі заданні з падручнікаў пачатку мінулага стагоддзя, адказвалі на пытанні. А папярэднічала гэтаму змястоўная і цікавая экскурсія, падчас якой дзеці адчувалі цудоўнае хваляванне ад убачанага, а прысеўшы за вучнёўскую парту, перанесліся на стагоддзе назад. Затым школьнікі разам з загадчыкам Слабада-кучынскай бібліятэкі-клуба Валянцінай Барташэвіч на мясцовых могілках усклалі кветкі да магілы Гена-дзя Галубовіча. Валянціна Зянонаўна расказала аб асноўных дасягненнях знакамітага земляка, які з’яўляецца выпускніком Слабада-Кучынскай сямігодкі 1950 года. Экскурсія і заняткі ў музеі сталі адным са спосабаў далучэння юных грамадзян да культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў роднага краю. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей