Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Ветераны войны проехали по памятным местам Копыльщины

22.06.2011
Напярэдадні сумнай даты ў гісторыі нашай краіны, 22 чэрвеня, раённы выканаўчы камітэт, раённы савет ветэранаў сумесна з раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь”, РАС ДТСААФ, раённым краязнаўчым музеем, членамі актыву райсавета ГА “БРПА” правялі аўтапрабег па вёсках, у жыцці якіх Вялікая Айчынная вайна пакінула незабыўны след.   У Вялікіх Прусах у верасні 1942 года на працягу двух дзён разыгрывалася страшная трагедыя, калі нямецка-фашысцкія захопнікі палілі хаты і расстрэльвалі мірных жыхароў, не шкадуючы ні малых, ні старых. Тады ад рук катаў загінулі 255 чалавек. Удзельнікі аўтапрабегу пабывалі ля помніка землякам, ля помніка ўраджэнца вёскі — Героя Савецкага Саюза Казлоўскага Ігната Ігнатавіча, ля магілы загінуўшым мірным жыхарам. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць ахвар фашызму, усклалі вянкі і жывыя кветкі. Люты 1943-га – чорная дата ў гісторыі в. Калодзезнае. Толькі 34 чалавекі з 247-мі засталіся ў жывых пасля зверстваў фашысцкіх акупантаў. У цэнтры населенага пункта ў 1969 годзе на магіле ўстаноўлены велічны помнік ахвярам фашызму. Не пакінуў нікога абыякавым расказ супрацоўніка краязнаўчага музея Андрэя Лятчэні пра шматпакутную вёску Жавалкі. Тут у 1943-м немцы ўрываліся ў хаты і аўтаматнымі чэргамі расстрэльвалі ні ў чым не павінных местачкоўцаў, а пасля падпальвалі хаты… 512 чалавек сталі ахвярамі гэтых зверстваў. Пабывалі ўдзельнікі мерапрыемства на месцы пахавання 130 мірных жыхароў в. Масявічы, якое размешчана на грамадзянскіх могілках у Рудніках. Жывыя кветкі ад маладога пакалення, ветэранаў вайны і працы леглі на іх магілу. Апошнім прыпынкам на маршруце стаў мемарыял на месцы былой вёскі Масявічы, якая пасля лютага 1943 года так і не аднавілася. Усе населеныя пункты Капыльшчыны, якія зведалі зверствы “карычневай чумы”, - Вялікія Прусы, Калодзезнае, Жавалкі, а таксама Прагрэс і Рулёва, - увекавечаны ў гэтым комплексе, як дарэчы, і ў “Хатыні”. Такія старонкі гісторыі неабходна ведаць, асабліва маладому пакаленню. Таму што, як вядома, толькі ў таго народа ёсць будучыня, які паматае пра сваё мінулае. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей