Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

В агрогородке Грозово состоялся конкурс на лучшего техника-осеменатора Копыльского района

11.10.2019
У жывёлагадоўлі ўсе прафесіі важныя, але тэхнік-асемянатар — на асаблівым рахунку. Па сутнасці, гэта выток, аснова жывёлагадоўчай галіны. [caption id="attachment_81721" align="aligncenter" width="840"] Падчас праверкі тэарэтычных ведаў[/caption] У тых гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе тэхнікі-асемянатары, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена праца па ўзнаўленні статка. Там заўсёды ёсць паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць маладняку, ёсць малако і мяса, а ў канчатковым выніку, і высокі ўзровень эканомікі гаспадаркі, яе дабрабыту. Падчас традыцыйнага раённага конкурсу-атэстацыі, які праводзіўся пад эгідай Капыльскага філіяла РУСП «Мінскае племпрадпрыемства», вызначылі самых кваліфікаваных тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. [caption id="attachment_81720" align="aligncenter" width="840"] Працуе судзейская калегія[/caption] Трэба адзначыць, што сёлета лідары конкурсу прафесійнага майстэрства змяніліся. Можна сказаць, што вярнуліся тыя, якія былі прызнаны лепшымі ў папярэднія гады. Такім чынам, пераможцай прызнана Зоя Сяргей з УП «ПІК-Лясное», другое месца заняла Наталля Вішнеўская, а трэцяе — Марына Бельская (абедзве — з ААТ «Ціміразеўскі»). [caption id="attachment_81719" align="aligncenter" width="840"] Пераможца конкурсу Зоя Сяргей (у цэнтры) з прызёрамі Марынай Бельскай і Наталляй Вішнеўскай[/caption] — Падобныя конкурсы праводзяцца з мэтай не толькі ўдасканалення майстэрства і вызначэння лепшых у запатрабаванай у эканоміцы прафесіі, але і штогадовай атэстацыі тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, — адзначыў член судзейскай калегіі, галоўны спецыяліст па біятэхналогіі, ветурач Мінскага племпрадпрыемства Фёдар Курловіч. — Ключавую ролю адыгрывае павышэнне паказчыкаў узнаўлення статка. Будзе статак — будуць у гаспадарцы малако і мяса, а значыць, і грошы. Калі тэхнік-асемянатар дрэнна спрацуе, па няведанні або ў сілу іншых прычын, то за адзін год ён можа давесці гаспадарку да эканамічнага крызісу. Для спецыялістаў гэтай прафесіі патрабуюцца спецыфічныя навыкі і веды, акрамя таго, неабходна вельмі любіць жывёлу, клапаціцца пра яе, весці за ёй штодзённыя назіранні, а таксама планаваць сваю работу (па кожнай карове) на некалькі месяцаў наперад. Менавіта ад эфектыўнай працы асемянатараў напрамую залежыць падтрыманне каровы ў «рабочым стане» (калі яна дае шмат малака). [caption id="attachment_81722" align="aligncenter" width="840"] Ветэраны-асемянатары, якія працуюць у галіне звыш 30 гадоў[/caption] — Стабільных вынікаў цяжка дабіцца без сумеснай працы ўсіх зоаветспецыялістаў гаспадаркі, — лічыць лідар конкурсу Зоя Сяргей. — Мы, можна сказаць, не проста выконваем кожны сваю справу, але стараемся дапаўняць адзін аднаго. Заўсёды гатовы даць слушную параду і дапамагчы пры ўзнікненні нейкай праблемы і работнікі раённых зоаветэрынарных службаў. Сёлета на раённым конкурсе былі ўшанаваны і тыя, чый прафесійны стаж у галіне налічвае звыш 30 гадоў. Яны моцна «парадніліся» з любімай справай і разітвацца з ёй не збіраюцца. Сярод іх — Таццяна Сянькевіч з УП «ПІК-Лясное», Наталля Юрчэня — з ААТ «Скабін», Валянціна Юшкевіч — з КСУП «Доктаравічы», Наталля Валога — з ААТ «Капыльскае» і Алена Ціманава з ААТ «Семежава». Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, аграпрамысловага саюза, а кожны ўдзельнік конкурсу — падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей