Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Прямо с парада танки пошли на фронт

22.06.2011
Штогод па тэлеканалах паказваюць кадры кінахронікі ваеннага параду на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года, па якой праходзіць некалькі дзясяткаў танкаў Т-34. Пры гэтым каментатары падкрэсліваюць, што машыны з параду пойдуць на фронт, які тады пралягаў ад сталіцы кіламетраў за 45-50. Тады мала хто, нават з акружэння Сталіна, ведаў, што танкі тыя ён асабіста, за некалькі дзён да параду заказваў дырэктару Чалябінскага танкаграда Ісаку Майсеевічу Зальцману. І невыпадкова: за лета і восень таго страшнага для краіны года Чырвоная Армія страціла аж 23 тысячы танкаў, у тым ліку некалькі тысяч новых — Т-34 і КВ-1. У сталіцы Галоўнакамандуючы мог набраць некалькі дзясяткаў устарэлых лёгкіх танкаў Т-26 і БТ-7, але гэта не было б дэманстрацыяй магутнасці нашай арміі. Размова Сталіна з Зальцманам была кароткай, але патрабавальнай і катэгарычнай: — Таварыш Зальцман, Вы павінны да свята 7 лістапада даставіць у сталіцу танкі Т-34. Я з фронту іх здымаць не магу. Дзейнічайце! Зальцман знайшоўся з адказам: — Будуць танкі на парадзе! Я пастаўлю іх на чыгуначныя платформы, а мае механікі ўстановяць на іх старцёр па ходу эшалона. Паспеем! І паспелі. З плошчы тыя Т-34 накіраваліся на фронт своечасова: там гітлераўцы рыхтаваліся да апошняга наступлення на Маскву, запланаванага на 16 лістапада, якое закончылася правалам, а пазней, у снежні, і разгромам пад Масквой. Па тым часе Зальцману было ўсяго 36 гадоў, ён адным з першых атрымаў Зорку Героя Сацыялістычнай Працы ў верасні 1941 года — як  раз за ўмелае кіраўніцтва танкаградам, дзе асвоілі масавы выпуск тых грозных для ворага Т-34. Ужо тады ён быў намеснікам наркама танкавай прамысловасці, а затым і наркамам. Гэта дзякуючы яму з танкаграда ўжо вясной 1943 года Чырвоная Армія стала атрымліваць новыя цяжкія танкі ІС-2, узброеныя даўгаствольнай 122-міліметровай гарматай, здольнай паражаць усе тыпы варожых танкаў, уключаючы нават “Тыгра” і “Пантэру”. А што было потым? У 1949 годзе ў выніку барацьбы з так званымі касмапалітамі дырэктара Чалябінскага трактарнага завода (былога танкаграда) Ісака Майсеевіча Зальцмана выключылі з партыі і знялі з пасады. Некалькі гадоў ён працаваў радавым майстрам спачатку ў Мураме, потым на невялікім заводзе ў Арле, дзе і памёр. …Аўтар удзячны рэдакцыі мінскай газеты “Авив” за артыкул “Спросите тех, кто воевал…», надрукаваны ў №№ 1-2 за 2011 год і прысвечаны героям-яўрэям, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дзе знайшлося месца і для працоўнай біяграфіі І. М. Зальцмана. Міхась ТЫЧЫНА, ветэран Вялікай Айчыннай вайны  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей