Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі

21.06.2011
У сувязі са святкаваннем 67-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падпісаў распараджэнне №243-р ад 6 чэрвеня 2011 года, у якім даручана старшыням сельвыканкамаў, кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў у тэрмін да 30 чэрвеня 2011 года арганізаваць выплату ў памеры адной базавай велічыні ўдзельнікам, інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, былым вязням фашысцкіх лагераў, сем’ям загінуўшых воінаў у гады вайны, блакаднікам, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, што звязаны з наступствамі баявых дзеянняў у гады вайны.  Выплаты ажыццяўляюцца за кошт сродкаў суб’ектаў гаспадарання. Бухгалтэрыі райвыканкама неабходна  ажыццявіць выплату ў памеры адной базавай велічыні вышэйуказанай катэгорыі людзей, але пайшоўшым на пенсію з бюджэтных арганізацый. Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены  на  намесніка  старшыні райвыканкама Алу Раеўскую  і  начальніка  аддзела ідэалагічнай работы Людмілу Камкову.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей