Кукуруза даўно з’яўляецца істотным складаемым у структуры атрыманага ўраджаю. Сёлета на яе таксама ўскладзены вялікія надзеі, бо менавіта гэтая сельскагаспадарчая культура выстаяла ўсім непагадзям наперакор.

Гэтымі днямі зерне кукурузы шчодрым ураджаем сыплецца ў кузавы аўтамабіляў для адвозкі з палеткаў.

Папрацаваць хлебаробам Капыльшчыны давядзецца старанна і шмат: у 2019-м у раёне на зерне пасеяна 3180 гектараў кукурузы, сярэдняя ўраджайнасць пакуль складае звыш 60 ц/га. Таксама не забываюць пра гэтую культуру і на сілас, гэта яшчэ плюс больш чым 13 тысяч гектараў плошчаў. Задача ж, як і раней, застаецца нязменнай: правядзенне ўсіх працэсаў на палях павiнна ажыццяўляцца з максімальнай эфектыўнасцю.

Атрыманне кукурузы на зерне для гаспадарак — даволі выгаднае. Аднак вырошчваюць кукурузу не толькі для продажу: культура добрая і ў якасці аднаго са складаемых камбікорму для буйной рагатай жывёлы. Яна мае дастаткова высокую энергетычную пажыўнасць, што добра адбіваецца на прыбаўках пры вырошчванні БРЖ.
Лепшыя ўчасткі каштоўнай культуры агульнай плошчай 200 гектараў пакінулі на збожжа і ў ААТ «Ціміразеўскі». Уборачныя работы ў гаспадарцы падышлі да сярэдзіны.
За вёскай Бучаціна ў полі быў чуцён гул магутных камбайнаў «Палессе». У кабіне аднаго з іх — экіпаж у складзе старшага камбайнера Рамана Максімені і камбайнера Івана Нечыпурэнкі.
[caption id="attachment_81399" align="aligncenter" width="840"]
■ Экіпаж у складзе Рамана Максімені (справа) і Івана Нечыпурэнкі на ўборцы кукурузы[/caption]
Другой машынай кіруюць маладыя механізатары Алег Дзелюковіч і Васіль Жылко. Уборачныя работы выконваюць хутка і без замінак.
[caption id="attachment_81420" align="aligncenter" width="840"]
Галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Гушча (у цэнтры) з Васілем Жылко і Алегам Дзелюковічам[/caption]
На адвозцы кукурузы ў ААТ «Ціміразеўскі» на дзень нашага прыезду былі заняты два МАЗы, якімі кіруюць Мікалай Канончык і Мікалай Маркоўскі, вадзіцелі з багатым стажам.
[caption id="attachment_81419" align="aligncenter" width="840"]
Мікалай Маркоўскі[/caption]
[caption id="attachment_81424" align="aligncenter" width="840"]
Мікалай Канончык[/caption]
У іх задачу ўваходзіць аператыўная дастаўка збожжа на ток, дзе яго высушваюць да неабходнай вільготнасці (да 14%).

У кукурузы, якую толькі што прывезлі з поля, гэты паказчык роўны 20%. Зерне на дапрацоўку прымае аператар зернесушыльнага комплексу Сяргей Іваней. Пасля таго, як ураджай давядуць да неабходнай кандыцыі, яго рэалізуюць на камбінаты хлебапрадуктаў.
[caption id="attachment_81400" align="aligncenter" width="840"]
■ Аператар зернесушыльнага комплексу Сяргей Іваней[/caption]

Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Дзмітрый Гушча, атрымаць якаснае кукурузнае зерне з-за тутэйшых кліматычных умоў не заўсёды атрымліваецца, бо дадзеная культура даволі цеплалюбівая, і пачаткі часам не выспяваюць.

Аднак у гэтым годзе аграрыям гаспадаркі гэта ўдалося.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии