53
(CMigrator copy 68)
10.10.2019
Згадзіцеся, сучаснае аддзяленне паштовай сувязі ў вёсцы — гэта месца, дзе не толькі можна аформіць падпіску на любімыя перыядычныя выданні, але і набыць прадукты харчавання і рэчы штодзённага попыту, ажыццявіць неабходныя плацяжы і разлікі.
https://www.youtube.com/watch?v=_K4KrFlP7bc
Але галоўнае, што прываблівае жыхароў, — магчымасць пагутарыць, даведацца пра мясцовыя навіны. Менавіта так, гасцінна і добразычліва, сустракаюць кліентаў у аддзяленні паштовай сувязі аграгарадка Цімкавічы, а яго начальнік Вольга Баркоўская заўсёды з разуменнем выслухае і дапаможа, прапануе выпісаць газету ці часопіс.
— За працай паштальёна я назірала з дзяцінства, бо мая мама Ганна Мікалаеўна Сапешка адпрацавала ў гэтай арганізацыі 34 гады, — расказвае Вольга Віктараўна. — Свой асабісты прафесійны шлях на пошце я пачала з 1994 года. Быў невялікі перапынак, але ўсё ж такі вырашыла вярнуцца сюды, таму што ведаю асаблівасці гэтай работы, і яна мне падабаецца. І не шкадую. Тым больш што побач са мной сапраўдныя прафесіяналы: ветэран працы аператар Валянціна Янкіна, паштальёны Ала Акінчыц і Аксана Марозава. Калектыў у нас склаўся добры, разумеем адзін аднаго і дапамагаем. Дарэчы, супрацоўнікі нашага аддзялення паштовай сувязі ўжо станавіліся прызёрамі конкурсу, які пастаянна аб’яўляе рэдакцыя газеты «Слава працы».
Поделиться
Комментарии