Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

(CMigrator copy 66)

26.09.2019
Згадзіцеся, у першую чаргу мы самі абавязаны дагледзець месцы, дзе пахаваны нашы родныя і блізкія людзі. У шэрагу сельвыканкамаў праведзены пэўныя работы, але гэтага не заўсёды дастаткова. Вядома ж, хтосьці павінен быць ініцыятарам. І ёсць добрыя прыклады, калі свае сілы аб’ядноўваюць і прадстаўнікі мясцовай улады, і старэйшыны населеных пунктаў, і жыхары. [caption id="attachment_81069" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас рамонту агароджы на могілках в. Вераб’евічы Мікалай Салошка (справа) і Міхаіл Варвашэня[/caption] Менавіта такім складам можна зрабіць так, каб не сорамна было зайсці на месца апошняга прытулку. Чамусьці вымалёўваецца тэндэнцыя, што чым большы дастатак у жыхароў той ці іншай вёскі, тым менш увагі надаюць яны такім святым месцам. І наадварот. Напрыклад, вёска Вераб’евічы. Там засталося зусім мала жыхароў (зарэгістравана 19 чалавек, зімаваць застаюцца ўвогуле каля 10), і іх узрост ужо немалы, а на могілках вырашылі навесці парадак, што гаворыць пра іх культуру. У свой час яны бачылі, як ставяцца да месца пахавання іх бацькі, а цяпер перанялі станоўчую эстафету. Так і павінна быць. — Могілкі — гэта месца, дзе знайшлі свой апошні прытулак нашы родныя і блізкія, знаёмыя нам людзі. Гэта святое месца, куды мы прыходзім, каб аддаць даніну памяці тым, каго ўжо няма з намі, у цішыні падумаць аб жыцці, — адзначае старэйшына Вераб’евіч Мікалай Салошка. — І вельмі важна, каб наша памяць была падмацавана належным доглядам за месцам апошняга спачыну нашых блізкіх. Часам за паўсядзённымі клопатамі мы забываем пра наш святы абавязак перад тымі, каго ўжо няма побач з намі: наведаць іх магілкі, навесці парадак, пасадзіць кветкі, прыбраць смецце. І вельмі балюча бачыць, што многія  могілкі зараслі пустазеллем, кустоўем, завалены смеццем. Святы абавязак кожнага — шанаваць і захоўваць памяць пра сваіх продкаў. На адным з вясковых сходаў, на які запрасілі і старшыню Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірыну Кісляк, вызначылі аб’ём работ, прынялі рашэнне сабраць сродкі на ўстаноўку агароджы. На першы суботнік выйшлі ўсе, хто змог. Прычым не толькі пастаянныя жыхары, але і тыя, хто наведвае бацькоўскія хаты з іншых гарадоў. З дапамогай ААТ «Ціміразеўскі» правялі падсыпку могілак, таксама распачалі спілоўванне старых дрэў, добраўпарадкаванне магіл. Заняліся ўстаноўкай бетоннай агароджы. Найбольшую актыўнасць пры правядзенні работ заўсёды праяўляюць Мікалай Салошка, Міхаіл Варвашэня, Васіль Новік, Віктар Каленчыц, Ларыса Нікалаеня, Мікалай Кароль, Аляксандр Корзун. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей