Нагадаем, што зараз ідзе актыўная фаза выбарчай кампаніі — вылучэнне кандыдатаў у ніжнюю палату парламента. Збіраць подпісы за сваіх вылучэнцаў ініцыятыўным групам можна ў тым ліку на вулічных пікетах у дазволеных месцах. Усяго неабходна заручыцца падтрымкай не менш за тысячу чалавек, калі вылучэнне адбываецца не ад партыі ці працоўнага калектыву.
[caption id="attachment_80741" align="aligncenter" width="840"]
■ Ірына Рай збірае подпісы ў скверы ля р. Каменкі[/caption]
Адзін з пікетаў быў арганізаваны ў цэнтры горада ў скверы для адпачынку каля рэчкі Каменкі. Члены ініцыятыўнай групы, а таксама прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі праводзілі збор подпісаў за свайго вылучэнца, тлумачылі правілы правядзення выбарчай кампаніі.
— На дадзеным этапе выбарчай кампаніі мы можам паведамляць толькі біяграфічныя звесткі аб патэнцыяльным кандыдаце і нічога, што тычыцца яго перадвыбарнай праграмы, — расказала член ініцыятыўнай групы, супрацоўніца Капыльскага ТЦСАН Ірына Рай. — Жадаючым пакінуць подпіс неабходна прад’явіць пашпарт. Таксама важны нюанс: пакінуць свой подпіс могуць грамадзяне, зарэгістраваныя па месцы пражывання на тэрыторыі дадзенай выбарчай акругi. Выбары — гэта важная грамадска-палітычная падзея ў жыцці краіны. Абавязак кожнага свядомага грамадзяніна — не заставацца ўбаку і ў дзень выбараў аддаць свой голас за кандыдата, які выклікае найбольшы давер.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии