Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Ашаламляльная перамога

20.06.2011
Відаць, пасля крыўднага пройгрышу на сваім полі камандзе “Беразіно” ў футбалістаў клуба “Капыль” прачнулася спартыўная злосць. Падчас сустрэчы ў Смалявічах з мясцовым клубам капыляне ўсю сустрэчу пастаянна атакавалі, і, трэба сказаць, вельмі вынікова: арбітр зафіксаваў 13 узяццяў варот нашых сапернікаў. Галы ў ФК “Капыль” забівалі лепшы бамбардзір другой лігі Чэмпіяната Мінскай вобласці Аляксандр Бранавіцкі (6 мячоў), Яўген Ус (3), Дзмітрый Бохан (2) і капітан каманды Яўген Кахановіч (2). Вельмі хацелася б убачыць падобную гульню і на сваім полі, якая адбудзецца на фізкультурна-аздараўленчым комплексе ў нядзелю, 19 чэрвеня, у 14.00. Сапернікамі капылян будуць футбалісты ФК “Крупкі”, якія напярэдадні ў сябе дома з буйным лікам 9:0 выйгралі ў  ФК “Валожын-2010”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей