Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

В Копыле 28 сентября состоится Праздник Картофеля

20.09.2019
Капылян и гасцей горада запрашаюць на традыцыйнае свята, прысвечанае самаму любімаму прадукту беларусаў — бульбе. Свята Бульбы адбудзецца 28 верасня на плошчы Леніна ў Капылі. Пачнецца яно ў 11 гадзін. Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся, каб яно прайшло весела, цікава, запамінальна і карысна. Для гэтага будуць усталяваны імправізаваныя сялянскія падворкі з дэгустацыяй і продажамі страў з бульбы, пройдуць эстафеты з выкарыстаннем клубняў гэтай культуры, розныя спаборніцтвы, будуць арганізаваны бяспройгрышная латарэя, тэматычная фотазона, атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі і многае іншае. У рамках свята пройдуць конкурсы «Лепшая карціна з бульбы», «Лепшы дранік», «Лепшая скульптура з бульбы», конкурс на лепшы фотаздымак «Ах, бульбачка, бульба». Пераможцы атрымаюць прызы. Таксама ў гэты дзень у цэнтры Капыля будзе працаваць сельскагаспадарчы кірмаш. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей