Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Як прайшоў тыдзень?

20.06.2011
Нашы чытачы пра тое, што прымусіла думаць і перажываць. Іван Мікалаевіч БАБКО, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне, загадчык сектара занятасці Абрадавала Нарэшце пасля знясільваючай спёкі прайшлі дажджы, якія прынеслі прахалоду. І гэта не толькі палепшыла самаадчуванне, але і дало ўпэўненасці ў тым, што нашы вяскоўцы змогуць атрымаць годны ўраджай, што іх старанні не стануць дарэмнымі. А ў асабістым жыцці радуе тое, што на гэтым тыдні ў мяне пачаўся водпуск. Давялося задумацца Ужо не адзін месяц думаю аб тым, якім чынам дасягнуць таго, каб ніхто з жадаючых атрымаць рабочую прафесію не застаўся за бартом. Усім, хто мае патрэбу, наш сектар прапаноўвае свае паслугі па навучанні па шматлікіх напрамках. Абурае Выводзіць з раўнавагі нежаданне некаторых асоб, чые дзеці прызнаны тымі, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне, працаваць і пакрываць расходы. Хвалюе Сітуацыя з вывазам з Беларусі сацыяльна значных тавараў. Мяркую, што кожны, хто хоча дапамагчы сваёй краіне і сабе, павінен думаць пра тое, як зрабіць і рэалізаваць як мага больш даброт, а не пра тое, як нажыцца на сітуацыі, што склалася. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей