Ілля ЛАЗОЎСКІ, СШ №3 г. Капыля
Вызначаецца незвычайнай працаздольнасцю, прагай да ведаў, валодае фенаменальнай памяццю. Заняў другое месца ў раённай алімпіядзе па англійскай мове і атрымаў Дыплом І ступені.
Таццяна САДОВІК, СШ №3 г. Капыля
Настойліва пераадольвае цяжкасці і імкнецца дасягнуць пастаўленых мэт. Заняла І месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове, была ўдзельніцай абласной алімпіяды па гэтым прадмеце.
Святлана ШУМАНСКАЯ, СШ №3 г. Капыля
Працавітая, імкнецца авалодаць ведамі, умее самастойна арганізаваць сваю вучэбную работу. У раённай алімпіядзе па біялогіі заняла І месца, па беларускай мове - другое месца.
Вольга ПРОХАРАВА, Цімкавіцкая СШ
Актыўная, творчая, умелы арганізатар цікавых спраў, вылучаецца эрудыцыяй, неардынарнасцю. На раённых алімпіядах па хіміі і біялогіі атрымала дыпломы І і ІІІ ступеняў, у абласным турніры «Юны хімік» з яе ўдзелам каманда раёна заняла ІІІ месца.
Вераніка ЛОБАН, Навасёлкаўская СШ
Актыўна ўдзельнічала ва ўсіх справах школы, ініцыятыўная, працавітая, карыстаецца аўтарытэтам і павагай сярод аднаклас-нікаў. Уладальнік дыпломаў розных ступеняў у раённых алімпіядах па біялогіі і хіміі.
Арцём ТРУС, Быстрыцкая СШ
Імкнецца да ведаў. Яму ўласна актыўная жыццёвая пазіцыя, творчасць. Займаецца спортам. З’яўляецца неаднаразовым пераможцам раённых навукова-практычных канферэнцый і алімпіяд па хіміі і матэматыцы.
Аляксандра ІВАНОЎСКАЯ, Старыцкая СШ
Таленавітая, аналітык па складзе розуму, адкрытая, добрая, справядлівая, разам з тым - смелая і рашучая. Марыць атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць менеджарам. Жыццёвае крэда - дапамагаць людзям.
Таццяна ЛАБАЦЭВІЧ, Пацейкаўская СШ
Настойлівая, добрасумленная, ініцыятыўная, уласціва самастойнасць. Вучылася толькі на выдатна, шмат увагі надавала самаадукацыі. Мае добрыя веды па ўсіх прадметах вучэбнага цыкла. З павагай адносіцца да настаўнікаў.
Яўгенія ДРОЗД, СШ №2 г. Капыля
Выдатную вучобу спалучала са спортам. Добразычлівая, дысцыплінаваная, адказная, актыўная, любіць маляваць. Дабілася высокіх рэзультатаў у інтэлектуальных конкурсах «Журавлик» і «Буслік».
Кірыл КРУЧКОЎ, гімназія №1 г. Капыля
Валодае добрымі ведамі па геаграфіі, рускай літаратуры, англійскай мове. Навукова-даследчая работа па выніках адборачнага тура на прэстыжных чытаннях імя Вернадскага адзначана Дыпломам.
Комментарии