Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Я чытаю «Слава працы»

17.06.2011
Старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта  Алена  ОСТРЫКАВА: — Для мяне і маёй сям’і “Слава працы” – гэта настольнае выданне, якое чытаюць і перачытваюць усе. Нам даспадобы ўсе навіны, асабліва цікавімся інфармацыяй з раёна. Я сама нарадзілася на Капыльшчыне, тут і жыву. Таму заўсёды з захапленнем чытаю паведамленні пра сваю малую Радзіму. Мяне звычайна прываблівае старонка, прысвечаная мясцоваму самакіраванню, на якой асвятляюцца нашы праблемы і іх вырашэнне. Увогуле інфармаванне ў газеце даволі шырокае: можна даведацца пра жыццё краіны, вобласці, раёна. Шмат увагі надаецца прафілактыцы работы з праблемнымі сем’ямі. Магчыма, гэта некага прымусіць задумацца і зрабіць пэўныя вывады. Заўсёды звяртаю ўвагу на экалагічную старонку. Таксама было б нядрэнна, каб яна з’яўлялася часцей, бо выхаванне любові да навакольнага асяроддзя нам так неабходна.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей