Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Дзецям-аднагодкам вайны прысвячаецца... (CMigrator copy 1)

17.06.2011
(Заканчэнне.  Пачатак  у  №№ 42, 43) Сённяшнія школьнікі і моладзь не ведаюць, напэўна, што нам, дзецям вайны, за вучобу ў 8—10 класах у год трэба было плаціць 150 рублёў. А гэта ў той час быў кошт паўкаровы. Нямногія мелі магчымасць працягваць вучобу ў 8—10 класах, хоць і добра вучыліся, бо бацькі жылі бедна. Пачынаючы з пятага класа, мы абавязкова выпрацоўвалі на калгасных палетках колькасць працадзён на летніх канікулах. Гэта была і дапамога бацькам. А ў большасці з нас ужо не было татаў. Адны мамы. Адчувалі, як ім цяжка, таму не грэбавалі аніякай працай: палолі і пасынкавалі махорку, памідоры, акучвалі капусту, палолі буракі, сушылі сена. Асабліва лічылі прэстыжным дапамагаць грамадзянскай авіяцыі апырскваць калгасныя сады дустам ад шкодных насякомых. Не разумелі ў той час ні дзеці, ні дарослыя, якую шкоду для здароўя сабе чынілі. Пакаленне дзяцей вайны ўдзячна савецкай ула-дзе за прадастаўленую магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю бясплатна ўсім здольным і прагным да вучобы. Зінка Іваноўская, напрыклад, не вучылася ў 8-10 класах, пасля 7 класаў скончыла тэх-нікум па вытворчасці хлебабулачных вырабаў, затым завочна інстытут, узначальвала пэўны час хлебабулачную вытворчасць у нашым раёне, затым працавала дырэктарам хлебазавода ў Старобіне. Ала Красуцкая скончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці,  доўгі час працавала ў праектным інстытуце ў г. Мінску, завочна атрымала вышэйшую адукацыю. Тамара Шкілевіч авалодала прафесіяй інжынера-тэхнолага хімічнай вытворчасці ў Мінскім тэхналагічным інстытуце. Працавала спачатку ў г. Каўрове ў Расіі, затым у г. Мінску. Лілія Шкурынская асвоіла прафесію повара, ганарылася ёю. Доўгі час працавала поварам у роднай школе №1. Пакаленне вучняў 70–80 гг. памятае Лілію Яўгенаўну за яе смачна прыгатаваныя баршчы, кашы і аладкі. Жэня Лабкова скончыла інстытут малочнай вытворчасці ў Ленінградзе, працавала ў г. Тальяці інжынерам-тэхнолагам. Коля Кахановіч быў вельмі здатны да жывапісу, паспяхова скончыў у Віцебскім педінстытуце факультэт мастацтва і графікі, авалодаў тэхнікай партрэтнага жанру. У Буда-Кашалёве ў школе выкладаў чарчэнне і маляванне, затым у г. Оршы ўзначаліў мастацкі ліцэй, дзе выхаваў многіх сваіх паслядоўнікаў. Саша Тупіца скончыў школу з сярэбраным медалём, дасканала авалодаў прафесіяй сувязіста ў г. Мінску, працаваў на адказнай пасадзе ў Міністэрстве сувязі. Ніна Карпук скончыла Мінскі педінстытут імя Горкага, працавала настаўніцай пачатковых класаў ў г. Мінску. Лёня Коршук добра авалодаў прафесіяй токара ў тэхнічным вучылішчы ў г. Таліне, працаваў у Мінску, служыў у групе савецкіх войск у Германіі. У Капылі працаваў шафёрам у райспажыўтаварыстве, токарам на гравійна-сартавальным заводзе. На жаль, нікога з іх цяпер няма ў жывых. Кожны з іх прайшоў змястоўны шлях. Былі радасці, нягоды, як і ва ўсёй нашай краіне. Сярод маіх адна-класнікаў не было дрэнных лю-дзей, былі сумленныя, адданыя сваім сем’ям, сваім працоўным калектывам. Таму добрая памяць аб іх вечная. Усім сваім аднагодкам, якім у 2011 годзе споўнілася, ці яшчэ споўніцца 70, жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту, асалоды ад ўбачанага, пачутага, прачытанага. Будзьце жыццялюбамі. Шануй вас Бог! Ганна  АРЛОЎСКАЯ, старшыня райсавета ветэранаў педагагічнай працы НА ЗДЫМКАХ: 1. Г. І. Арлоўская з гімназістамі падчас суботніка.; 2. Другі клас Капыльскай СШ (1950 г.)

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей