Напярэдадні новага навучальнага года старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ірына Пабока прынялі ўдзел у акцыі «Збяры партфель у школу».
[caption id="attachment_80209" align="aligncenter" width="840"]
■ Сяргей Пілішчык і Ірына Пабока падчас уручэння падарункаў сям’і Даніліных[/caption]
Сапраўды, сёння не так проста падрыхтаваць школьніка да пачатку новага навучальнага года. Бо патрэбна купіць адзенне, абутак, ранец, канцылярскія прылады, што абыдзецца ў значную суму. Добра яшчэ, калі ў сям’і адзін вучань, а калі іх некалькі і сямейны бюджэт да таго ж невялікі, то ўвогуле трэба бацькам «паламаць галаву», як сабраць дзяцей у школу.
На шчасце, на дапамогу татам і мамам з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзецям-сіротам нярэдка прыходзяць грамадскія і дабрачынныя арганізацыі і проста добрыя, неабыякавыя людзі. Вось і на гэты раз кіраўніцтва раёна і галіновы прафсаюз дзяржустаноў наведалі мнагадзетную сям’ю Даніліных з аграгарадка Цімкавічы. Уладальнікамі падарункаў да новага навучальнага года сталі чацвёртакласніца Даша, шасцікласнік Максім і дзявяцікласнік Яраслаў. Яны вельмі ўдзячны ганаровым гасцям за аказаную дапамогу. Як расказала іх матуля Вольга Фёдараўна, вельмі прыемна, што да іх завітаў кіраўнік раёна разам з прадстаўнікамі прафсаюзаў і гэтыя падарункі будуць самымі каштоўнымі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии