30
Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел прием граждан
04.09.2019
Пераважна з жыццёвымі пытаннямі звянуліся грамадзяне падчас прыёму старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам. Напрыканцы Сяргей Міхайлавіч пракаменціраваў звароты, якія паступілі.
— У большасці людзі звярталіся наконт добраўпарадкавання населеных пунктаў, прысядзібных участкаў, месцаў пахаванняў, — адзначыў кіраўнік раёна. — Ёсць недахопы ў рабоце жыллёва-камунальнай службы, у прыватнасці, па яе мабільнасці. Быў зварот чалавека, які не ўпэўнены ў сваім далейшым працаўладкаванні, таму шукае падтрымку ва ўлады. Вядома ж, мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб заяўнік застаўся заняты справай. Магчыма нават перавучыць яго на нейкую іншую спецыяльнасць. Былі звароты і наконт фінансава-гаспадарчых адносін з юрыдычнымі асобамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна. Будзе распрацаваны графік пагашэння дэбіторскай запазычанасці, бо райвыканкам з’яўляецца асноўным трымальнікам акцый гэтых прадпрыемстваў. Нам неабыякава іх фінансава-гаспадарчае становішча, іх далейшае функцыянаванне. Начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні рэкамендавана прааналізаваць работу гэтых прадпрыемстваў і выдаць абгрунтаваны адказ на звароты.
Па ўсіх узнятых пытаннях заяўнікам будуць дадзены пісьмовыя адказы пасля дэталёвага іх вывучэння адпаведнымі службамі.
Сяргей КОЗЕЛ
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии