— менавіта пад такім дэвізам у час летніх канікул працуюць усе бібліятэкі нашага раёна. Складаючы план мерапрыемстваў на перыяд летняга адпачынку, галоўны арыенцір быў зроблены на духоўныя і агульначалавечыя каштоўнасці, прыродаахоўнае мысленне і паводзіны, на фарміраванне патрыятычных пачуццяў.
Нашы фонды маюць у дастатковай колькасці пазнавальную літаратуру, а таксама для праграмнага пазакласнага чытання. Работу ў час летняга адпачынку складаем у першую чаргу – на задавальненні штодзённых запытаў. І як паказвае практыка, у першы і апошні месяцы лета колькасць наведванняў узрастае.
Па-другое, мы актыўна працуем са школамі на летніх аздараўленчых пляцоўках і ў лагерах. 26 мая праведзены выязны семінар сельскіх бібліятэкараў на тэму: “Работа сельскіх бібліятэк па абслугоўванні дзіцячага чытача: падтрымка адукацыі і арганізацыя летняга адпачынку”. Удзельнікі семінара наведалі Браткаўскую і Жыліхаўскую сельскія бібліятэкі. Былі прапанаваны формы актыўнага і творчага адпачынку дзяцей у вольны час з прапагандай цікавай пазнавальнай літаратуры. Браткаўская сельская бібліятэка сумесна з сельскім Домам культуры зрабілі экскурсію ў міні-музей сялянскага побыту і ўрок-падарожжа ў даўніну “Таямніцы бабулінага куфэрка”. Жыліхаўская сельская бібліятэка падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне “В гостях у королевы Этикета” і паказала спектакль тэатра фланелеграфіі “Волшебное слово”, Бучацінская сельская бібліятэка паказала гульнёвую праграму “Королевство именинников”. Бібліятэкары ўбачылі ўдзел чытачоў у падрыхтаваных мерапрыемствах, іх зацікаўленнасць. Былі дадзены метадычныя парады па арганізацыі і правядзенні летняга адпачынку дзяцей.
У 2011 годзе ў практыку сваёй работы ўводзім новыя формы. Так, дзіцячая, цэнтральная раённая бібліятэкі і школа мастацтваў распрацавалі сцэнарый “Свята Дзяцінства”. Гэта комплекснае мерапрыемства адбылася на пляцоўцы каля цэнтральнай раённай бібліятэкі з тэатралізацыяй, выставамі, гульнёвымі забавамі.
Мерапрыемствы летняга адпачынку суадносяцца са святамі календара: Днём абароны дзяцей, Днём аховы навакольнага асяроддзя, 70-годдзем пачатку Вялікай Айчыннай вайны; юбілеямі пісьменнікаў, здаровым ладам жыцця, краязнаўчымі падарожжамі, правіламі паводзін і бяспекай жыццядзейнасці.
Разумеючы, што ў рабоце з дзецьмі ўсе формы падыходзяць, акрамя сумных і нецікавых, вялікая ўвага надаецца гульні. Так, напрыклад, бібліятэкар Бучацінскай сельскай бібліятэкі скаардынавала свой план работы з экалагічным лагерам і прапануе сваім наведвальнікам гульнёва-забаўляльную праграму “Дзяцінству сонца падарыце”, гадзіну экалогіі “Экалогія душы”, конкурс загадак “Калі ласка, адгадай”, гадзіну краязнаўства “Адкуль у вёскі імя?” і іншыя.
У 2010 годзе супрацоўнікі аддзела маркетынгу распрацавалі і ўкаранілі ў практыку работы бібліятэк разумныя гульні “Падарожжа ў Чытай-горад”. Гэтая гульня выклікае вялікую цікавасць, дзеці ідуць у бібліятэку, каб наведаць “Чытай-горад” і гэты праект будзе і летам гэтага года.
Нашым чытачам будуць прапанаваны творчыя праекты: удзел у конкурсах, фланелеграфічных і лялечных тэатрах, сямейных днях адпачынку, аўкцыёнах ведаў і г.д. Бібліятэкары імкнуцца да таго, каб дзеці за лета станавіліся лепшымі і дабрэйшымі. Рады будзем кожнаму наведвальніку.
Таццяна СЕРАЯ,
дырэктар Капыльскай ЦБС
Комментарии