Вандраванні і хвароба моцна змянілі знешнасць Роха, і таму, калі ён вярнуўся ў родны Манпелье, там яго не пазналі і, прыняўшы за варожага шпега, пасадзілі ў вязніцу. Правёўшы там пяць гадоў, поўных пакут, Рох памёр у вязніцы ў 1327 г. Толькі пасля смерці жыхары пазналі ў памерлым свайго славутага земляка. Святы з’яўляецца апекуном хворых, лекараў і шпіталяў, а таксама вандроўнікаў; абараняе ад заразы і пошасцей. Святы Рох лічыцца таксама апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе спынілася эпідэмія халеры.
Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,
пробашч парафіі святых Пятра і Паўла
Святая Імша адбудзецца: 16 жніўня успамін св. Роха ― святая Імша адбудзецца на могілках у г. Капылі ў 10.00. У гэты дзень будзем маліцца за памерлых, забараняецца на могілкі прыносіць ежу і распіваць алкагольныя напоі!

Комментарии