На гэтым тыдні ва ўсіх школах раёна паспяхова завяршыліся экзамены. Выпускнікі годна іх здалі і пацвердзілі свае адзнакі. Таксама неабходна ўзгадаць пра адкрыццё лагераў з дзённым знаходжаннем, дзе адпачнуць 920 навучэнцаў, а таксама пачалі сваю работу два кругласутачныя лагеры на базе школ-інтэрнатаў. Акрамя таго, на гэтым тыдні вялася падрыхтоўка да гарадскога выпускнога балю і да вечароў ва ўсіх школах раёна.
Давялося задумацца Яшчэ да завяршэння мінулага навучальнага года мы задумаліся наконт падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года і ацяпляльнага перыяду, над дэталёвым аналізам работы ўстаноў адукацыі за мінулы год і задачамі на будучы, а таксама аб правядзенні жнівеньскіх секцый настаўнікаў-прадметнікаў і педагагічнай канферэнцыі. Усхвалявала Ажыятаж насельніцтва па куплі тавараў першай неабходнасці, у прыватнасці, цукру і солі, а таксама бытавой тэхнікі. Вядома, што ўсё роўна на ўсе выпадкі жыцця не назапасішся. Абрадавала Па выніках экзаменаў 10 выпускнікоў закончылі навучальны год і вучобу ў школе з залатым медалём. Заслугоўвае ўвагі перамога каманды Капыльскага раёна ў абласных спаборніцтвах “Бастыёны мужнасці”. Радуе, што адрадзілася даўно забытая традыцыя правядзення турзлётаў вучняў. А яшчэ дзякуючы планамернай рабоце адміністрацыі гімназіі №1 г. Капыля існуе конкурс на паступленне ў навучальную ўстанову, удзел у якім прымаюць навучэнцы сельскіх школ з Мажы, Жыліхава, Доктаравіч. Непакоіць Як і ўсё насельніцтва раёна, непакоіць гарачыня. Перажываю за нашы сельгасарганізацыі, за будучы ўраджай. А ў асабістым жыцці – экзаменацыйная сесія ў сына і абарона дыплома ў дачкі. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии