32
Ход работ на полях Копыльского района по состоянию на 8 августа
08.08.2019
- На палетках Капыльшчыны ўсе работы вядуцца ў комплексе.
- Акрамя непасрэдна ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, аграрыі рыхтуюць плошчы да будучай сяўбы азімых культур, працягваюць назапашванне кармоў. Вялікая ўвага надаецца ўборцы шматгадовых траў, засыпцы фуражу і насення.
- Перш за ўсё абмалочаныя палеткі неабходна вызваліць ад саломы. Яе звычайна прасуюць альбо здрабняюць. Капыльскія земляробы аддаюць перавагу першай аперацыі: усяго на названую дату салома запрасавана на 11 288 га, звезена 72% ад таго, што ўпарадкавалі.
- На палях, адведзеных пад сяўбу азімых, вядзецца лушчэнне пожні. На ўчастках, дзе ўбраны азімы рапс, работы выкананы на 63%.
- Да спіса падрыхтоўчых аперацый можна аднесці і ўнясенне мінеральных угнаенняў. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, пад сяўбу азімага рапсу ўжо ўнесена 38% неабходнага фосфару і 56% — калію.
- Гаспадаркі раёна займаюцца таксама ворывам. Усяго пад сяўбу крыжацветных заарана 2869 га з 9700 неабходных, у тым ліку за апошні дзень — 446 га.
- Частка сельгаспрадпрыемстваў паспяхова сумяшчае ўборку збожжавых з нарыхтоўкай кармоў з траў другім укосам. Усяго назапашана 13,2 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, што на два ц к.адз. больш, чым летась. Маецца 18 312 тон сена (88% да плана), 194 363 тоны сенажу (95%), 3484 тоны сіласу (1,5%).
- У гаспадарках засыпана 36 176 тон фуражнага зерня — гэта 52% ад неабходнага, 3011 тон насення азімых збожжавых культур, завезена 20 тон эліты. З 251 га ўбраны шматгадовыя травы на насенне — намалочана 120 тон.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии