Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Без анамалій у вытворчасці малака

13.06.2011
У раёне працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяністых кармоў. Першы ўкос траў праведзены на плошчы 12 587 га, што складае 62 % да запланаванага. Ужо назапашана 4682 т сена (25%) і 66 784 т сенажу (36,6 %). Сельскія працаўнікі робяць усё неабходнае, каб хутка і якасна забяспечыць кармамі грамадскае пагалоўе, якому таксама даводзіцца нялёгка пад няшчадным чэрвеньскім сонцам. [caption id="attachment_10570" align="aligncenter" width="580" caption="Андрэй Волкаў, Наталля Русаковіч і Уладзімір Пальчык."][/caption] Гарачыя дні стварылі перад сельскімі працаўнікамі складаныя, нават крытычныя ўмовы. Як адаптуюцца да чэрвеньскай спёкі аграрыі раёна, мы высвятлялі, пабываўшы ў ААТ “Племзавод “Дусаеўшчына”. У сельгаспрадпрыемстве, як і ва ўсіх гаспадарках раёна, дойныя статкі знаходзяцца на пашах з пачатку мая, большасць – на кругласутачным утрыманні. Яно і зразумела: пераход на зялёную траву паступова павінен прыносіць рэальнае павелічэнне надояў, тлустасці малака і, адпаведна, павелічэнне выручкі за яго рэалізацыю.  Як адзначыла в. а.  галоўнага заатэхніка  Наталля Русаковіч,  у такую пару месца пасьбы абавязкова забяспечваецца вадой, паваранай соллю, неабходнымі дабаўкамі. Не сакрэт, што пры высокіх сярэднясутачных тэмпературах для вытворчасці малака наяўнасць вады абавязкова, бо калі слупок тэрмометра паказвае звыш 25 градусаў,  каровы могуць спажываць да 100 літраў вады ў суткі. [caption id="attachment_10571" align="aligncenter" width="443" caption="На МТФ “Ст. Капыль” ідзе падкормка жывёлы зялёнай масай"][/caption] Летняя спёка прымусіла кіраўніцтва ААТ “П-з “Дусаеўшчына”, як, дарэчы, і іншых сельгаспрадпрыемстваў, прыняць рашэнне пасля ранішняй дойкі не выганяць статкі на пашу, а пакідаць іх на фермах. Сонечныя прамяні фактычна не толькі выпальваюць траву, якую спажывае жывёла, але і ўплываюць на апетыт статка. Таму існуе рызыка недаатрымаць некаторую колькасць літраў малака ад каровы. “На сёння мы доім па 12,98 кілаграма малака ад кожнай каровы і плюсуем да перыяду мінулага года 980 грамаў. Немалаважны фактар тут – наяўнасць добрай пашы, якая істотна ўплывае на вытворчасць малака. Сёлета дзякуючы добрай кармавой базе, а таксама павелічэнню дойнага статка (у сельгаспрадпрыемстве налічваецца 605 галоў) павялічыўся і паказчык па валавых надоях, – расказвае Наталля Сяргееўна. – Калі ў мінулым годзе лічба складала каля 7000 тон, то сёлета гэта – 7850 т (+ 803). Разлічваем па выніках года атрымаць каля 700 кілаграмаў малака прыбаўкі ад каровы”. На МТФ “Стары Капыль” ішла падкормка культурамі зялёнага канвеера. Кожная жывёла за час знаходжання на МТФ атрымлівае па 20 кілаграмаў пажыўных кармоў. Скошваюць траву незадоўга да яе раздачы, таму што пры захоўванні пад адкрытым небам і ў кучах зялёная маса праз 3 - 4 гадзіны награецца, губляе сваю каштоўнасць і можа выклікаць расстройства стрававання ў жывёл. Гэтыя тонкасці ўлічваюць і працаўнікі племзавода. Каб рэалізаваць планы па вытворчасці малака, трэба назапасіць дастаткова кармоў. І зрабіць гэта неабходна своечасова, таму што пажыўнасць травы ў значнай ступені змяняецца ў залежнасці ад фазы росту: чым старэй трава, тым больш клятчаткі і менш бялкоў яна ўтрымоўвае. Таму ў гаспадарцы “зялёнае жніво” ідзе поўным ходам. Увогуле, травастой у ААТ “П-з “Дусаеўшчына” добры і дазволіць назапасіць неабходныя 465 тон сена і 4450 т сенажу. Ля МТФ “Ст. Капыль” ішла закладка сянажнай ямы. “Гэта ўжо трэцяя траншэя, – тлумачыць Наталля Русаковіч. – Першую (433 тоны) заклалі ля МТФ “Вялешына”, другую – ля МТФ “Нізкавічы” (500 т). Тут неабходна закрыць тысячу тон. Паралельна ідзе нарыхтоўка сена. Нягледзячы на спёку, людзі добрасумленна выконваюць свае абавязкі”. Да сянажнай ямы адна за другой прыбывалі аўтамашыны з зялёнай масай. Без затрымкі вадзіцелі Аляксандр Нагорны, Мікалай Салановіч, Аляксандр Сянюк і Сяргей Ермаліцкі спустошвалі кузавы сваіх грузавікоў, спяшаючыся па чарговую порцыю травы. На трамбаванні сенажу на магутных МТЗ-3022 працавалі механізатары Андрэй Волкаў і Уладзімір Пальчык. Ці выратоўвае сучасная тэхніка з кандыцыянерамі ад спякоты, пытаюся. У адказ пачуў, што працаваць на гэтых трактарах значна лягчэй, але праз шкло сонца ўсё роўна моцна награе кабіну. Паступова прывыкаеш. Сапраўды, час бяжыць, і чакаць, пакуль сыдзе гарачыня, няма калі. Не ўгледзіш, як за “зялёным жнівом” ужо трэба будзе і збожжавыя ўбіраць. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей