ААТ «Семежава» завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Набліжаюцца да фінішу ААТ «Піянер-Агра» і «Старыца-Агра», на рахунку якіх па 93% убраных палеткаў.
Усяго ж у раёне было абмалочана 76,6% адведзеных пад уборку плошчаў. Намалочана 95 791 тона збожжа (летась на названую дату было 72 283 тоны). Па-ранейшаму Капыльскі раён знаходзіцца ў ліку лідараў — займае трэцяе месца ў Мінскай вобласці па агульным намалоце.
Ураджайнасць у сярэднім па раёне складае 37,2 ц/га (у 2018 г. — 28,2 ц/га). Самыя высокія рэзультаты ў ААТ «Семежава», дзе з аднаго гектара намалочана па 48,4 цэнтнера. Больш за 40 ц/га яшчэ ў чатырох гаспадарках — ААТ «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», ЗАТ «Жыліхава» і СГФ «Руднае».
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии