Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Работники железнодорожной станции в Тимковичах отметили свой профессиональный праздник

04.08.2019

4 жніўня – Дзень чыгуначніка

"Без чыгункі ні дня не пражыць" Цяжка не пагадзіцца з гэтымі словамі, бо па гладкіх металічных рэйках цягнікі хутка і без перашкод з максімальным камфортам і захаванасцю даставяць пасажыраў або які-небудзь груз (часцей шматтонны) туды, куды патрэбна. І праз чыгуначную станцыю ў Цімкавічах ходзяць цягнікі далёкага накіравання, таму работы працаўнікам хапае. [caption id="attachment_78947" align="aligncenter" width="840"] ▪ Першы рад: Паліна Маліноўская, Сяргей Буднік, Надзея Рудэнка, Леся Чаркас, Іван Бяцько. Другі рад: Аляксей Панцялейка, Святлана Кавальчук, Алег Белацаркавец.[/caption] — Асноўныя задачы, якія стаяць перад невялічкім калектывам станцыі Цімкавічы, — абслугоўванне пасажыраў, забеспячэнне бяспекі руху саставаў, выкананне плана пагрузкі-выгрузкі вагонаў, даведзенага Баранавіцкім аддзяленнем Беларускай чыгункі, — расказвае начальнік Сяргей Буднік. — І ў параўнанні з мінулым годам сёлета пасажырапаток павялічыўся амаль на 70%. Асноўная прычына — людзі часцей сталі ездзіць на адпачынак у паўднёвым кірунку. Яшчэ адным немалаважным фактарам павелічэння пасажырапатоку з'яўляецца і сістэма скідак, якую прадастаўляе Беларуская чыгунка для грамадзян. Усталяваная ж сістэма продажу праязных дакументаў АСК «Экспрэс» дазваляе набываць квіткі для любога кірунку: як па Беларусі, так і ў краіны блізкага замежжа. Сёння пасажыраў таксама прыцягвае электронная рэгістрацыя, што дазваляе не выходзячы з дому заказаць білет, а потым прыехаць да нас на станцыю і выкупіць яго. [caption id="attachment_78946" align="aligncenter" width="840"] ▪ Дзяжурная па станцыі Таццяна Кот[/caption] Упэўнена, амаль кожнаму з нас хоць раз ды даводзілася  карыстацца паслугамі цімкавіцкіх чыгуначнікаў: праз станцыю двойчы ў дзень хо-дзяць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа Баранавічы Слуцк і Слуцк Баранавічы. А з пятніцы па нядзелю, калі пасажырапаток павялічваецца, прызначаны дадатковы цягнік у гэтых напрамках. І ўсё ж галоўным прыбыткам для чыгуначнікаў з'яўляюцца грузаперавозкі. Праз станцыю пастаянна ідуць саставы, асноўная частка якіх — грузавыя цягнікі з прадукцыяй ААТ «Беларуськалій». Калі казаць пра заказчыкаў менавіта з ліку раённых прадпрыемстваў, то кліентам нумар адзін не першы год з'яўляецца Капыльскі вопытны лясгас, прадукцыя якога рэалізуецца як на рынках Беларусі, так і ў краінах блізкага замежжа. Таксама ажыццяўляецца перавозка прадукцыі для СТАА «БетонБокс», салодкіх караняплодаў з Цімкавіцкага буракапрыёмнага пункта. Усяго за першае паўгоддзе бягучага года на станцыі пагрузілі 778 і атрымалі 412 вагонаў з рознай прадукцыяй. Геаграфія накіравання цягнікоў даволі шырокая: Беларусь, Літва, Украіна, Расія. [caption id="attachment_78948" align="aligncenter" width="840"] Начальнік станцыі Сяргей Буднік[/caption] Адным з тых, хто непасрэдна працуе з грузамі, з’яўляецца камерцыйны агент Анатоль Бялянскі, у абавязкі якога ўваходзіць афармленне дакументацыі на пагрузку-выгрузку вагонаў. А вось за тое, каб кожны цягнік «ведаў сваі рэйкі», адказваюць дзяжурныя па станцыі Сяргей Асфандзіяраў, Аляксей Валошын, Святлана Кавальчук і Таццяна Кот, якім за дзень прыходзіцца адпраўляць і прымаць па сем-восем пар цягнікоў. Цікава, але тут жа, на станцыі, Таццяна Кот сустрэла свайго суджанага. Ім стаў брыгадзір пуцей Дзмітрый Лобусь. [caption id="attachment_78949" align="aligncenter" width="840"] Ідзе пагрузка вагонаў[/caption] Усяго дружны калектыў цімкавіцкіх чыгуначнікаў складаецца з 14 чалавек. Усе яны, па словах Сяргея Будніка, працаўнікі сумленныя і адказныя. У іх ліку — камерцыйныя агенты Марына Валністая, Крысціна Чаркас, білетны касір Надзея Рудэнка, станцыйныя рабочыя Леся Чаркас і Аляксей Панцялейка, электрамеханік сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі Алег Белацаркавец, дарожны майстар Іван Бяцько. Хутка выйдзе на працу з адпачынку па доглядзе за дзіцём вопытны работнік камерцыйны агент Наталля Берднік. Не забываюць сучасныя работнікі станцыі і ветэранаў-чыгуначнікаў — начальніка станцыі Міхаіла Насевіча, прыёмаздатчыцу грузу і багажу Надзею Корзун, білетнага касіра Галіну Насевіч, якія пры неабходнасці заўсёды прыходзяць калегам на дапамогу. Таму яны, як і цяперашнія чыгуначнікі, днямі прымаюць віншаванні з прафесійным святам і пажаданні здароўя, поспеху, дабрабыту, а таксама словы ўдзячнасці за іх нялёгкую працу. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей