Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

“Я чытаю “Слава працы”

08.06.2011
Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна СЕРАЯ:  - “Слава працы” шмат значыць у маім жыцці, маёй сям’і і ў маёй рабоце. Выпісваю і чытаю раёнку ўжо даўно. Гэта адно з самых любімых выданняў. Вельмі цікавяць разнастайныя краязнаўчыя матэрыялы. Дзякуючы публікацыям у газеце папаўняецца наша картатэка. На старонках “СП” з’яўляюцца змястоўныя артыкулы да юбілейных дат нашых землякоў, якія ўзбагачаюць краязнаўчую скарбонку. Заўсёды з цікавасцю чытаю паведамленні БелТА, тэматычныя старонкі і спецвыпускі раёнкі: “Мясцовы час”, “Моладзь і час”, “Міліцэйскі веснік”, “Зямля. Экалогія. Людзі” і іншыя. Хацела б пажадаць, каб экалагічны выпуск даваў больш звестак аб стане прыроды ў раёне. Яшчэ адно пажаданне: аднавіць выхад літаратурнай старонкі і ўзаемадзеянне “Слава працы” і літаратурнага аб’яднання “Вясёлка”, бо ў нашым краі даволі шмат талентаў. Хачу пажадаць газеце надзейных, актыўных чытачоў, добрых карэспандэнтаў, дарадцаў, а таксама перамог у разнастайных конкурсах. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКУ: Таццяна Серая. Фота Сяргея ЛАЗОЩСКАГА

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей