Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Сітуацыя стабілізавалася

08.06.2011
Капыльскім райспажыўтаварыствам праведзена маштабная работа з прадпрыемствамі гандлю па зніжэнні гандлёвых надбавак  на тавары імпартнай і айчыннай вытворчасці з найбольш высокім узроўнем росту адпускных цэн пастаўшчыкамі. Як адзначыў намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Танко (на здымку), апошнім часам адбылося зніжэнне гандлёвых надбавак на крупы ў асартыменце, на каву і чай – 10%. Аналагічнае зніжэнне адбылося і на імпартную садавіну і агародніну (на 10 —15%). Спецыялісты райспажыўтаварыства праводзяць маніторынг гандлёвай сеткі, які паказвае, што сітуацыя на спажывецкім рынку стабілізавалася. Ажыятажнага попыту на якія-небудзь тавары няма. Больш за тое, таварныя запасы ў рознічнай сетцы не зніжаны і дазваляюць бесперабойна гандляваць. Па стане на 1 чэрвеня яны складаюць 7 млрд рублёў – гэта ў сярэднім на 30 дзён гандлю, па харчовых таварах – на 22 дні. Увядзенне свабодных цэн не паўплывала на рост гандлёвых надбавак. Райспажыўтаварыства іх увогуле не завышае. Прадпрыемствы гандлю маюць на мэце прымяняць паніжаныя памеры надбавак і пры наступных паступленнях тавараў. Таму прычын для панікі няма і не трэба ўкладваць свае сродкі ў соль, цукар ці яшчэ што-небудзь. Гандаль запэўнівае: тавараў у нас даволі дастаткова. Таму лепш патраціць грошы на нешта іншае.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей