Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Состоялся пресс-тур по Столбцовскому району

25.07.2019
Чым адметная Стаўбцоўшчына? Пра гэта журналісты рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ даведаліся падчас прэс-тура, арганізаванага Мінаблвыканкамам на тэрыторыі гэтага раёна. [caption id="attachment_78545" align="aligncenter" width="840"] ■ Хлеб-соль ад імя ўдзельнікаў прэс-тура прымае начальнік аддзела друкаваных СМІ Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Ларыса Коршун[/caption] На працягу дня былі наведаны значныя аб’екты і прадпрыемствы — узоры высокарэзультатыўнай працы і проста вельмі прыгожыя мясціны Стаўбцоўшчыны. Добрае ўражанне зрабіў на прысутных фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дырэктар якога Раман Кузняцоў падрабязна расказаў пра работу ўстановы. Да паслуг насельніцтва дваццаціпяціметровы басейн на пяць дарожак, трэнажорная зала. Карыстаюцца попытам зала фітнэсу і аэробікі, спартыўна-гульнявая зала з трыбунамі на 390 пасадачных месц. З цікавасцю займаюцца наведвальнікі ФОКа настольным тэнісам, наведваюць саўну і інш. За 2018/2019 навучальны год у ДЮСШ падрыхтавана шэсць спартсменаў-першаразраднікаў і 150 спартсменаў масавых разрадаў, трое залічаны ў вышэйстаячыя арганізацыі, яшчэ шэсць праходзяць цяпер падрыхтоўчы этап для залічэння. [caption id="attachment_78546" align="aligncenter" width="840"] ■ На фізкультурна-аздараўленчым комплексе[/caption] Падчас наведвання ТАА «Сула Плюс» журналістам паказалі сучасныя вытворчыя памяшканні, дзе захоўваецца і перапрацоўваецца бульба. Як расказаў кіраўнік прадпрыемства Віталь Собаль, у 2017 годзе было прынята рашэнне аб пачатку рэалізацыі праекта будаўніцтва высокатэхналагічнай вытворчасці па перапрацоўцы бульбы з выпускам пюрэ бульбянога сухога (бульбяных шматкоў). У дадзены момант праект, які таксама ўключае ў сябе будаўніцтва кацельні і складоў для захоўвання бульбы і гатовай прадукцыі, знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Устаноўлена сучаснае абсталяванне лепшых сусветных вытворцаў. [caption id="attachment_78549" align="aligncenter" width="840"] ■ Каталіцкая святыня ў в. Рубяжэвічы[/caption] [caption id="attachment_78550" align="aligncenter" width="840"] ■ У касцёле Святога Іосіфа[/caption] Наступным месцам прыпынку стала сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фрэор Рэфрыгерайшн», заснаванае ў 2010 годзе па беларуска-літоўскім праекце. Яно на працягу дзевяці гадоў застаецца вядучым прадпрыемствам Беларусі ў галіне прамысловага холаду. Пра гэта расказаў дырэктар Юрый Звыцэвіч. Ён таксама адзначыў, што на прадпрыемстве паспяхова вядуцца распрацоўка і выраб халадзільнага абсталявання для аб’ектаў гандлю рознага фармату: маразільныя нізкатэмпературныя вітрыны, халадзільныя стэлажы і вітрыны, халадзільныя агрэгаты. Вытворчасць завода адрозніваецца сучаснымі інавацыйнымі тэхналогіямі, што дазваляе выпускаць энергазберагальную прадукцыю высокай якасці з найлепшымі ўмовамі для захоўвання прадуктаў. [caption id="attachment_78547" align="aligncenter" width="840"] ■ Такую прадукцыю атрымліваюць у ТАА «Сула Плюс»[/caption] [caption id="attachment_78548" align="aligncenter" width="840"] ■ Юрый Звыцэвіч знаёміць з вытворчым працэсам[/caption] Нікога не пакінулі абыякавымі касцёл Святога Іосіфа ў аграгарадку Рубяжэвічы і тэрыторыя вакол яго. Касцёл пабудаваны ў 1907–1911 гадах з абчэсанага камення ў характэрным для таго часу неагатычным стылі. Сёння сваёй веліччу ён прыцягвае турыстаў. У 2006 годзе касцёл адсвяткаваў 100-годдзе. Да гэтай знамянальнай даты побач з храмам створаны парк камянёў. 46 устаноўленых камянёў сімвалізуюць 46 вёсак прыхода, на кожным камені высечана назва вёскі. Экскурсію для гасцей з розных рэгіёнаў Міншчыны правяла Рамуальда Сабалеўская. Яна і расказала гісторыю будаўніцтва касцёла. А яшчэ для журналістаў іграў арган… [caption id="attachment_78551" align="aligncenter" width="840"] ■ Гасцінна сустракалі журналістаў і ў гістарычнай «Суле»[/caption] Не менш уражанняў засталося і пасля наведвання парку-музея інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Госці паглыбіліся ў шляхецкую культуру XVII–XIX стагоддзяў з яе тэатральнымі і музычнымі традыцыямі. Турыстычны комплекс такога кшталту — першы і адзіны на тэрыторыі Еўразіі. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей