Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

88

В Слобода-Кучинке прошел митинг-реквием, посвященный Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

27.06.2019
22 чэрвеня ў вёсцы Слабада-Кучынка ў 4 гадзіны раніцы пачаўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 8768 Жалобная цырымонія пачалася з ускладання кветак да помніка загінуўшым землякам. Ганаровую Вахту занялі члены клуба «Патрыёты Радзімы». Адкрыў мітынг намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Васіль Скрыннікаў: — Дзень 22 чэрвеня застаўся ў памяці народнай не проста як  фатальная дата, а як рубеж, пачатак адліку доўгіх, страшных, вогненных 1418 дзён Вялікай Айчыннай вайны. За мір заплачана жыццямі 27 мільёнаў  савецкіх грамадзян, а Беларусь страціла кожнага трэцяга. Мы нізка схіляем галовы перад усімі, хто не вярнуўся з вайны. Памяць загінуўшых прысутныя ўшанавалі  хвілінай маўчання, запалілі свечкі. Паміж выступленнямі гучалі  мелодыі «Священная война», «Братские могилы» і «Журавли». Аб трагічных старонках сваёй сям’і расказала старшыня ветэранскай арганізацыі аддзяленя «Слабада-Кучынка» ААТ «Старыца-Агра»  Святлана Астрэйка. Гэта ў яе 6 жніўня 1944 года ў адным баі пры вызваленні Польшчы загінулі бацька Іван і дзядзька Фёдар Руднікі. Дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Слабада-Кучынскай акрузе № 5 Барыс Дзенісюк напомніў аб гераічным подзвігу 168 землякоў, імёны якіх выбіты на помніку. Загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч узгадала  мірных жыхараў — ахвяр фашысцкага тэрору. Дарэчы, Валянціна Зянонаўна падрыхтавала 41 кветку (вырасціла на сваім участку). Ад «дзяцей вайны» выступіла дачка франтавіка і былы сакратар партыйнай арганізацыі саўгаса «Крыніца» Зоя Салановіч. — Святы абавязак цяперашняга пакалення захаваць і перадаць нашчадкам памяць аб подзвігу, аб мужнасці тых, хто змагаўся за Радзіму, — воінаў, партызан, падпольшчыкаў і працаўнікоў тылу,  —  адзначыла Зоя Емяльянаўна. Затым эстафету памяці прынялі навучэнцы Слабадакучынскай СШ Марыя Дашкевіч і Мікіта Коршук, якія прачыталі вершы, прысвечаныя героям вайны, выказалі словы шчырай падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Наш кар.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей