Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Областной день подписчика прошел на базе городского отделения почтовой связи «Копыль-2» (CMigrator copy 1)

25.06.2019
Усе, хто выявіў жаданне выпісаць перыядычныя выданні падчас «Абласнога дня падпісчыка», прыйшлі ў гарадское аддзяленне паштовай сувязі «Капыль-2», каб прыняць удзел у акцыі. [caption id="attachment_77739" align="aligncenter" width="580"]■ Аператар Людміла Журавель афармляе падпіску Валянціне Саўчанцы ■ Аператар Людміла Журавель афармляе падпіску Валянціне Саўчанцы[/caption] Асаблівай папулярнасцю карысталіся раёнка, абласное і рэспубліканскія выданні. —  Многія чытачы і нашы верныя падпісчыкі афармлялі квітанцыі на розныя перыядычныя выданні, — дзеляцца аператар Людміла Журавель  і  начальнік аддзялення паштовай сувязі Таццяна Лазюк. — Але больш за ўсё — на «Слава працы». Некаторыя выпісвалі «раёнку» на месяц, іншыя на квартал, знаходзіліся і тыя капыляне, якія афармлялі падпіску на паўгоддзе. На думку многіх падпісчыкаў, «Слава працы» з’яўляецца «люстэркам» нашага раёна. Вось і добра вядомая ў Капылі былая настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля Валянціна Сямёнаўна Саўчанка ізноў аформіла падпіску на паўгоддзе. — Колькі жыву на Капыльшчыне, столькі і выпісваю «Слава працы», — дзеліцца жанчына. — Падабаецца чытаць пра жыццё вядомых людзей нешта невядомае. Асабліва ўражваюць заметкі былой калегі, настаўніцы англійскай мовы СШ № 2 г. Капыля Таццяны Міхайлоўскай, і супрацоўніка «СП» Дзіяны Ткачэнкі. Падабаюцца таксама гістарычныя і краязнаўчыя  матэрыялы, але хочацца, каб на старонках газеты  больш паказвалі жыццё глыбінкі, чым сёння жыве вёска. З кожным выхадам газета радуе сваіх чытачоў, таму поспехаў вам! Каб быць у курсе апошніх падзей у раёне, «Слава працы» ў гэты дзень таксама выпісалі капыляне Людміла Ермаковіч, Ніна Гурло, Станіслаў Чарнушэвіч, Іна Быстрымовіч і інш. Яшчэ адна актыўная чытачка Святлана Ісакава з «СП» не расстаецца з дзяцінства, маці некалі таксама была яе актыўным падпісчыкам. — «Слава працы» мне падабаецца. Яна заўсёды стараецца трымаць чытачоў у курсе свежых навін і знаёміць з самай актуальнай інфармацыяй.  Але ёсць пажаданне: паколькі я кандытар, то цікава ў газеце чытаць пра рэцэпты выпечкі. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць «раёнку», чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі: блакноты і календары з краявідамі Капыля, вырабленыя ў вытворчым аддзеле «СП». Акрамя гэтага, РУП «Белпошта» праводзіць акцыю, прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па 26 чэрвеня супрацоўнікі гарадскога аддзялення паштовай сувязі выдаюць грамадзянам, якія звярнуліся да іх і дасягнулі 75-гадовага ўзросту, або іх прадстаўнікам (пры прад’яўленні адпаведнага дакумента) наборы віншавальных паштовак з магчымасцю іх бясплатнай перасылкі па ўсёй рэспубліцы на адрас сваіх родных і блізкіх. Па словах начальніка Капыльскага ўчастка паштовай сувязі Ігара Бурака, такім чынам Белпошта выказвае падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над галавой. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей