Гэта значная для краіны падзея навяла на думку спытаць у капылян пра іх адносіны да гульняў.
Святлана Калевіч, настаўніца СШ № 2 г. Капыля:
— Мне ўдалося пабываць на адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў, якое адбылося на стадыёне «Дынама» ў Мінску. Адразу адзначу, што гэта незабыўная цырымонія. Назаўсёды ў памяці застануцца моманты гэтага шоу. Вельмі здзівілі найноўшыя тэхналогіі прадстаўлення, багатая колькасць артыстаў. Быў сапраўдны гонар за сваю Радзіму! Пачуццё патрыятызму перапаўняла ўсіх, хто знаходзіўся на стадыёне. На вачах нават узнікалі слёзы. Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц, ну і вядома ж, беларусаў. У планах — наведванне шматлікіх спаборніцтваў, бо праграма вельмі насычаная!
Яўген Дарашэвіч, супрацоўнік Капыльскага РАНС:
— На жаль, убачыць адкрыццё гульняў ужывую мне не давялося. Але за падзеямі сачу па тэлебачанні. Сам займаюся спортам, таму цікаўлюся тым, што зараз адбываецца ў Мінску. Вельмі радуе, што беларускія спартсмены паказваюць добрыя вынікі!
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии