Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

Дыстанцыі скараюцца падрыхтаваным

29.04.2010

[caption id="attachment_766" align="alignleft" width="300" caption="Старт на 1000 метраў у дзяўчат"][/caption] З надыходам вясны ажывілася і спартыўнае жыццё раёна.

Ужо адбылося некалькі спаборніцтваў па летніх відах спорту. Чарговае мерапрыемства пастаянна збірае вялікую колькасць спартсменаў. Гэта – кубак раёна па лёгкаатлетычным кросе. Забягаючы наперад, адзначу, што сёлета 318 бегуноў розных узростаў  выйшлі на дыстанцыі ад 500 да 3000 метраў. У мерапрыемстве, як заўсёды, удзельнічалі каманды 25 школ раёна.

Па традыцыі першымі на старт 500-метровай дыстанцыі выйшлі дзяўчынкі 1998 года нараджэння і маладзей. Юная Света Пятрыка (СШ №2) ужо другі год запар (і вясной, і восенню летась – С. Л.) стала мацнейшай у гэтай групе і палепшыла асабісты мінулагодні рэкорд на дзве секунды (1.51). Наталля Яблонская са Слабада-Кучынкі паказала другі вынік (1.53), а Жанна Кандраценя з сярэдняй школы №2 стала трэцяй (1.55). У хлопчыкаў гэтай узроставай групы неабходна было пераадолець дыстанцыю 1000 м. Абсалютна аднолькавы час (3.39) паказалі два бегуны – Дзяніс Дубавец (СШ №2) і Дзяніс Дубіна (Жыліхаўская СШ), якія да апошняга метра трасы вялі барацьбу паміж сабой. Ім прысуджана першае месца. Дарэчы, у Дзяніса Дубіны ў актыве ўжо другая перамога на вясеннім кросе.  На трэцюю прыступку падняўся Максім Салагуб (3.46).

На тысячу метраў выйшлі і дзяўчынкі 1996 - 1997 г. н. Тут перамогу святкавала неаднаразовы пераможца асенніх і вясенніх кросаў Наталля Ібель з СШ №2 (3.46). Другой стала выхаванка Грозаўскай школы-інтэрната Вольга Кавяза (3.51). Трэцяй стала Хрысціна Васілеўская (3.56). Характэрна, што “серабро” і “бронза” мінулагодняй вясной даставаліся гэтым жа спартсменкам. У юнакоў першыя два месцы, як і ў асеннім кросе, дасталіся Паўлу Дзямідчыку з гімназіі №1 (3.15) і Віталю Гарнастаю з Лясноўскай СШ (3.17). З вынікам 3.18 трэцім стаў Андрэй Ляончык з Цімкавіцкай СШ. Адзначу, што трапіць у тройку лідэраў у гэтай узроставай групе было даволі складана, бо на старт выйшлі ажно 55 спартсменаў.

[caption id="attachment_765" align="alignright" width="161" caption="Да чарговай перамогі імчыць Наталля Ібель"][/caption]

Шэсць секунд “прывезла” бліжэйшай саперніцы цімкаўлянка Вераніка Баркоўская, якая святкавала перамогу сярод  дзяўчат 1994 – 1995 г. н. Другой з вынікам 4.04 фінішавала Валерыя Леус з другой адзінаццацігодкі. На дзве секунды ад яе адстала “бронзавы” прызёр спаборніцтваў Маша Кураленя з Дзяржынскай БШ. Павел Лазоўскі з гімназіі №1 значна дабавіў пасля асенняга кросу, дзе ён быў трэцім. Сёлета яму не было роўных на дыстанцыі 2000 м. Трынаццаць секунд саступіў лідэру Дзяніс Каранько з СШ №3 (7.10), а Яўген Лук’янаў з Семежаўскай СШ стаў трэцім (7.12).

У старэйшай групе дзяўчат, 1992 – 1993 г. н., з са- лідным запасам ад групы праследавацеляў фінішавала Настасся Насевіч з СШ №2 (9.18.). Другой стала выхаванка Грозаўскай школы-інтэрната Кацярына Саніковіч (9.29), а Марыя Тароцька з Лясноў- скай СШ стала трэцяй (9.50). Юнакі стартавалі на 3000 метраў. Віталь Шахновіч, таксама з Лясноўскай СШ, які вырваўся наперад амаль пасля першага кіламетра, не саступіў лідэрства да апошняга. Яго вынік – 10 хвілін 56 секунд. Астатнія прыступкі п’едэстала гонару дасталіся прадстаўнікам гімназіі №1 Дзмітрыю Парыбку і Сяргею Ляхаву, якія пераадолелі дыстанцыю, адпаведна, за 11.04 і 11.08.

У агульнакамандным заліку сярод сельскіх сярэдніх школ, як і мінулагодняй вясной, пераможцай стала Лясноўская адзінаццацігодка (170 ачкоў). Другую суму набрала Цімкавіцкая (119) і трэцюю – Быстрыцкая СШ (102 ачкі). У базавых лідэрам аказалася Грозаўская школа-інтэрнат (101 ачко). Дарэчы, у бегуноў гэтай установы адукацыі заўсёды адчуваецца добрая падрыхтоўка. Другое месца – у Дзяржынскай (50) і трэцяе – у Чырвонадубраўскай БШ (5 ачкоў). У размеркаванні месц сярод гарадскіх устаноў адукацыі адбыліся некаторыя перастаноўкі: СШ №2, як бясспрэчны лідэр мінулых гадоў, сёлета фактычна правалілася, заняўшы другое месца (290 ачкоў). Пераможцай стала каманда гімназіі №1. У іх актыве – 318 ачкоў. Трэцяя прыступка – у СШ №3 (223).

Напрыканцы галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Жук і начальнік аддзела фізічнай культуры спорту і турызму Віктар Васілеўскі ўручылі граматы пераможцам і прызёрам лёгкаатлетычнага кросу, падзякавалі спартсменам за ўдзел і пажадалі далейшых поспехаў на дыстанцыях не толькі раённых, але і абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей