Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Аграрии Копыльского района ведут подкормку кукурузы и сахарной свеклы

21.06.2019
Спёка і недахоп вільгаці неспрыяльна адбіліся на пасевах, аднак некаторыя з іх усё яшчэ можна падкарміць, каб не страціць ураджай. Нават у пару анамальнай спякоты, калі перасыхае верхні пласт глебы, азотнымі ўгнаеннямі можна падкарміць кукурузу, цукровыя буракі, шматгадовыя травы пасля першага ўкосу. Такое меркаванне выказваюць спецыялісты. [caption id="attachment_77626" align="aligncenter" width="580"]IMG_2875 ■ Механізатар Андрэй Кучаравы і вадзіцель Іван Шыдлоўскі[/caption] — У дадзенай сітуацыі на збожжавыя культуры ўжо цяжка паўплываць. Аднак можна падтрымаць усходы кукурузы, цукровых буракоў, шматгадовыя травы пасля першага ўкосу, — лічыць першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Ведзень. — Ад своечасовай падкормкі культур шмат у чым залежыць будучы ўраджай, таму агранамічныя службы гаспадарак імкнуцца арганізаваць максімальна якасную і прадукцыйную працу. Ва ўгнаеннях маюць патрэбу ўсе расліны, таму сельгасарганізацыі раёна зараз актыўна вядуць падкормку кукурузы. Пасяўная плошча «каралевы палёў» складае больш за 16 200 гектараў. Гэта культура — асноватворная ў нарыхтоўцы кармоў, таму ёй усе гаспадаркі надаюць належную ўвагу. Пасля завяршэння хімпраполак у фазе 3–6 лісточкаў рэкамендуецца правядзенне падкормкі кукурузы азотнымі ўгнаеннямі. Яе ўжо завяршылі аграрыі ЗАТ «Жыліхава», нядрэнна працуюць у КСУП «Доктаравічы», філіяле «Вялікая Раёўка», ААТ «Прагрэс 2010», «Скабін», толькі прыступілі да падкормкі ва УП «ПІК-Лясное». У дні з высокай тэмпературай паветра падкормкі цвёрдымі мінеральнымі ўгнаеннямі лепш праводзіць або рана раніцай, або вечарам, каб не было апёкаў у раслін. А вось падкормку вадкімі азотнымі ўгнаеннямі праводзяць спецыяльным агрэгатам (культыватарам) з адначасовай заладкай угнаення ў глебу. Сёлета ў раёне пасеяна звыш 6800 гектараў цукровых буракоў, з якіх на 70% плошчаў унесены азотныя ўгнаенні, пераважна карбамід. Падкормку гэтай салодкай культуры завяршылі ААТ «Капыльскае», «Старыца-Агра», «Ціміразеўскі», «Семежава», ЗАТ «Жыліхава». У ААТ «Скабін» работы па падкормцы кукурузы і цукровых буракоў вядуцца ў адпаведнасці з вызначанымі тэрмінамі. А робіцца гэта дзякуючы сапраўдным працаўнікам. Не першы год на ўнясенні мінеральных угнаенняў заняты Андрэй Кучаравы, хоць і малады, але даволі адказны механізатар. Падвозіць яму на поле тукі вопытны вадзіцель Іван Шыдлоўскі. — Мы разумеем, што ад нас у многім залежыць будучы ўраджай, — гаворыць Андрэй. — Нас не палохае тое, што трэба рана ўстаць і позна легчы. Звычайна ў пяць гадзін раніцы мы ўжо на полі. Праўда, ёсць магчымасць адпачыць у самую спёку, калі расліны нельга падкормліваць. — Вельмі радуе, што ёсць такія людзі, на якіх можна палажыцца, — адзначае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Юрый Ярмоленка. — Узначальваю ААТ «Скабін» крыху больш за дзесяць дзён, але з асноўным «касцяком» калектыву ўжо пазнаёміўся. Мяркую, мы павінны знайсці агульную мову. Яшчэ хачу выказаць удзячнасць суседнім гаспадаркам, у прыватнасці, ААТ «Піянер-Агра», «Прагрэс 2010» і КСУП «Доктаравічы», за ўзаемавыручку. Нягледзячы на свае праблемы, яны заўсёды дапамагаюць. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей