Пераважна жыллёвыя пытанні былі разгледжаны падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам.
Жыхары вул. Пралетарскай у Капылі паўторна за гэты год звярнуліся да кіраўніка раёна наконт пракладкі водаправода па іх вуліцы. Трэба адзначыць, што праблема зрушылася з мёртвай кропкі. Як запэўнілі ў Капыльскай ЖКГ, ужо рыхтуецца праект. Будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторыі пасля пракладкі будуць зроблены з удзелам жыхароў вуліцы.
Пытанне наконт адмосткі каля дома № 3 па вул. Замкавай павінна вырашыцца падчас запланаванага рамонту прыдамавой тэрыторыі, а вось наконт уцяплення дома — патрабуе вывучэння.
Праблемы з батарэяй і вокнамі ў доме па вул. Партызанскай, 40, даручана вырашыць Капыльскаму РБУ, работнікі якога ўзводзілі гэты дом.
Пытанні наконт правядзення электрычнасці і газазабеспячэння на новабудоўлі па вул. Нясвіжскай патрабуюць дэталёвага вывучэння, пасля чаго будзе дадзены адказ заяўніку.
Просьба наконт часовай устаноўкі шатра ля кафэ хуткага абслугоўвання будзе разгледжана ў бліжэйшы час і прынята адпаведнае рашэнне.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии