Капыльскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аддзел па справах моладзі сумесна з аддзеламі культуры, адукацыі, раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь”, цэнтрам дзіцячай творчасці правялі конкурс лідарскіх навыкаў сакратароў пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” .
Анкеты-заяўкі на ўдзел паступілі ад 11 юных актывістаў навучальных устаноў горада і раёна. Свае творчыя задаткі, эрудзіраванасць, майстэрства валодаць словам, арганізатарскія здольнасці юнакі і дзяўчаты дэманстравалі ў конкурсах “Візітная картка”, “Аратарскае майстэрства” і завочным конкурсе-выставе стэндаў, плакатаў, якія распавядалі пра дзейнасць пярвічнай арганізацыі.
Усе этапы мудрагелістых выпрабаванняў юныя лідары вытрымалі дастойна. Але журы неабходна было выявіць найлепшага. Пераможцай сёлетняга конкурсу прызнана Вікторыя Трыгубовіч з Жыліхаўскай СШ.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: удзельнікі конкурсу.
Фота аўтара
Комментарии