Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в ОАО "Преснаки"

11.06.2019
Свой чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла на выездзе — у адміністрацыйным будынку ААТ «Праснакі». [caption id="attachment_77334" align="aligncenter" width="580"]■ Людміла Ніжэвіч падчас прыёму грамадзян ■ Людміла Ніжэвіч падчас прыёму грамадзян[/caption] Як і чакалася, у першую чаргу сярод тых, хто звярнуўся, — працаўнікі сельгаспрадпрыемства. Гаспадарка паступова развіваецца. У хуткім часе будуць уведзены новы жывёлагадоўчы комплекс і магутная зернесушылка ў аграгарадку Камень. Але населены пункт не газіфікаваны… Таму перспектывы развіцця энергетычнай галіны разам з парламентарыем абмяркоўвалі вяскоўцы. Яшчэ адно набалелае пытанне для жыхароў гэтых мясцін: калі ж закончыцца рамонт участка дарогі Стараселле – Праснакі? Гэту праблему Людміла Ніжэвіч паабяцала абмеркаваць з кіраўніцтвам раёна. Патрабуе вывучэння і праблема з недахопам малочнай прадукцыі ў мясцовым магазіне. Таксама да дэпутата звярталіся па тлумачэнні наконт атрымання мацярынскага капіталу. Акрамя таго падчас гутаркі з кіраўніком ААТ «Праснакі» Віталем Платуном Людміла Ніжэвіч абмеркавала перспектывы развіцця сельгаспрадпрыемства, падзялілася каштоўнымі ідэямі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей