З 1 мая па 1 кастрычніка на тэрыторыі Капыльскага раёна праводзіцца рэспубліканская міжведамасная праграма «Клопат».

Як паведаміла начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Наталля ШАХ, мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца арганізацыя вольнага часу і здароўезберагальнага адпачынку дзяцей і падлеткаў у летні перыяд.
У перыяд «Клопату» ўзмоцнены кантроль за непаўналетнімі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама выхоўваюцца ў сем’ях, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии