Сцены спецыяльнай навучальнай установы пакінулі дванаццацікласнікі (профільнае навучанне) і дзесяцікласнікі.

У госці да выпускнікоў і навучэнцаў завіталі старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, начальнік Дэпартамента забеспячэння аператыўна-пошукавай дзейнасці МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Максім Міронаў са сваімі калегамі, дырэктар УП “ПІК-Лясное” Леанід Буцэвіч і валанцёры з г. Мінска.

У адрас дзяцей гучалі віншаванні, былі ўручаны шматлікія падарункі: мультыборд, грашовы сертыфікат, галерэя фотаздымкаў кожнага класа. Таксама была падрыхтавана гульнёва-забаўляльная праграма.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии