Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Госці з Германіі – у цэнтры ткацтва

26.05.2011
Адраджэнне і развіццё народнай творчасці, мастацкіх промыслаў і рамёстваў – вось асноўныя мэты, якія стаяць перад раённым Цэнтрам ткацтва, які размешчаны  ў аг. Семежава. Нядаўна гэтую ўстанову наведала дэлегацыя валанцёраў з г. Ляйхенген (Заходняя Германія). Трэба адзначыць, што прыезд замежных гасцей на Капыльшчыну адбыўся па ініцыятыве капылянкі – былога намесніка дырэктара СШ №2 г. Капыля, а зараз загадчыцы дзіцячага сада №4 г. Нясвіжа Вольгі Пуляк. Шаноўныя госці з Германіі (здымак 1) змаглі пазнаёміцца з асноўнымі адметнасцямі семежаўскага ткацтва – знакамітымі арыгінальнымі і непаўторнымі чырвона-белымі ручнікамі, вытканымі закладной тэхнікай, а таксама з тканымі і вышыванымі вырабамі, якія сёння сталі рарытэтамі. Выхаванцы “Школы ткачоў” разам з народным майстрам Беларусі Валянцінай Міхайлаўнай Кіеняй прадэманстравалі турыстам майстар-клас “Тканыя вырабы сваімі рукамі”. У заключэнні экскурсіі дырэктар раённага Цэнтра ткацтва Наталля Холад уручыла кіраўніку дэлегацыі Ёахіму Клаусу буклет пра школу ткачоў і сувенірную прадукцыю — ручнік з беларускай сімволікай (здымак 2). У кнізе ганаровых гасцей быў зроблены запіс наведвальнікаў з падзякай капылянам, якія займаюцца адра- джэннем і развіццём ткацкага рамяства. Акрамя гэтага госці з Германіі наведалі музей генеральнага канструктара МАЗа, ганаровага грамадзяніна Капыльскага раёна, Героя Беларусі  Міхаіла Высоцкага, а таксама пагля- дзелі слайд-фільм пра знакаміты абрад “Цары”. Таццяна БОХАН Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей